Знайсці
20.02.2024 / 11:4918РусŁacБел

У турме памёр палітвязень Ігар Леднік

Яму было 63 гады.

У турме, на 64-м годзе жыцця памёр былы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), грамадскі актывіст і журналіст Ігар Леднік, паведамляецца ў тэлеграм-канале партыі.

Ігар Леднік быў затрыманы 12 красавіка 2022 года і асуджаны на тры гады зняволення па арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП «Пазіцыя».

У турме стан здароўя істотна пагоршыўся, яму была зроблена аперацыя на страўнікава-кішачным тракце. Апроч гэтага, Ігар меў інваліднасць 2-й групы праз праблему з сэрцам.

Профіль Ігара Ледніка ў фэйсбуку быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Ігар Леднік актыўна выступаў за ліквідацыю Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і лічыў, што Будапешцкі мемарандум быў парушаны ў Беларусі пасля разгону Вярхоўнага Савета ХІІІ склікання, што прывяло да ўсталявання ў Беларусі дыктатуры, збліжэння яе з Расіяй і падрыву еўрапейскай бяспекі ў рэгіёне.

Гэта пятая смерць палітвязня ў калоніі. Раней памерлі Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько.

@nashaniva У беларускай турме памёр яшчэ адзін палітычны вязень #беларусь#новостибеларусь#беларусьновости#политзаключенные#бобруйск#навіныбеларусі#милициябеларуси#нашаніва♬ Sad Music - Max-Music

Чытайце таксама:

Леанід Судаленка: Што мы будзем рабіць, калі аднойчы раніцай даведаемся, што нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі памёр у турме?

Кліентамі яго фірмы быў Нацбанк, Мінпрацы. Што вядома пра палітвязня Вадзіма Храсько, які памёр у калоніі

Алесь Пушкін: якім насамрэч быў гэты няскораны мастак, што ім рухала і чаму ён вярнуўся ў Беларусь на пакуты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
51
Абуральна
38
5
Главный враг белоруса их садо-мазо качества /адказаць/
20.02.2024
90% этой страны как обычно будет похер. Вообще даже не интересно. В этом вся проблема, в этой абаякавасці и памяркоўнасці. Ну подумаешь там забивают кого-то ну за мной пока не идут, ну а когда придут "а можа так и трэба".
0
Agentura/адказаць/
20.02.2024
Жах! Не прабачым!
3
Ды не/адказаць/
20.02.2024
Главный враг белоруса их садо-мазо качества , праблема толькі і выключна ў тым, што большасць насельніцтва - гэткія ж губернскія нікчэмы, што і ты.  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера