Знайсці
17.02.2024 / 19:09РусŁacБел

Выйшла па-беларуску кніга Фрыдрыха Ніцшэ

Серыя «Галерэя чалавечай думкі», у якой выходзяць базавыя філасофскія творы ў перакладзе на беларускую мову, папоўнілася кнігай Фрыдрыха Ніцшэ «Ecce homo. Як робяцца самім сабою». Навінка надрукавана ў выдавецтве «Энцыклапедыкс», піша Bellit.info.

У сваёй кнізе «Ecce homo», што можна перакласці з лаціны як «Вось ён, чалавек» (словы, нібыта прамоўленыя Понтыем Пілатам пра Ісуса Хрыста), нямецкі мысляр і літаратар Фрыдрых Ніцшэ (1844—1900) жорстка палемізуе супраць маралі, ідэалізму, душы, духу, свабоды волі і нават Бога. Ён абвяшчае тут сваю мудрасць, якая ўключае ў сябе тэзу пра тое, што яна яшчэ ніколі не была знойдзеная, але яе заўсёды трэба шукаць. Кніга таксама ўяўляе сабою кароткі аўтарскі агляд яго найважнейшага творчага даробку.

У гэтым выданні таксама змешчаны фрагмент эсэ сучаснага беларускага мысляра і літаратара Валянціна Акудовіча пра Фрыдрыха Ніцшэ і слоўнік-гласар тэрмінаў з філасофіі, рэлігіі, эстэтыкі і псіхалогіі, ужываных аўтарам кнігі «Ecce homo».

Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца класічнай філасофіяй.

Набыць можна па спасылцы ў інтэрнэт-краме з перасылкай па усім свеце або ў Мінску ў ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42.

Чытайце таксама:

Абвешчаны лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова

На Віленскім кніжным кірмашы ўпершыню будзе арганізаваны беларускі стэнд

На перавыданне гэтай кнігі давялося чакаць 10 гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера