Знайсці
16.02.2024 / 17:075РусŁacБел

Колькі плацяць за камуналку «дармаеды»? Беларуска шакавала жыроўкай за студзень

У Беларусі «не занятым у эканоміцы грамадзянам» прыходзяць жыроўкі з поўнай кампенсацыяй затрат ЖКГ на цепла– і газазабеспячэнне. Але колькі гэта? Жанчына паказала ў тыктоку, колькі трэба заплаціць за трохпакаёўку «дармаеда».

Скрын відэа тыктоку

На відэа жыроўка за студзень, сума ў якой не можа не ўразіць — амаль 270 рублёў.

— Ацяпленне — 146 рублёў. І гэта добра, што яшчэ дзіця прапісанае — падзялілі з ім. У дзіцяці атрымалася 27 рублёў. А калі б не было прапісанае, заплацілі б усе 300 рублёў. І камуналка, мабыць, абышлася б рублёў у 500. Вось так вось.

@hell_lena666#коммуналка#коммунальныеуслуги#рб#тунеядцы#жкхуслуги♬ оригинальный звук - Елена Приставко

Калі меркаваць па тых тлумачэннях, якія жанчына дае ў каментарыях, уласнік трохпакаёвай кватэры неафіцыйна працуе ў Расіі, таму ў Беларусі лічыцца дармаедам.

Менш чым за суткі відэа паглядзела больш за 420 тысяч чалавек. Некаторыя з каментатараў распавялі пра тое, якія жыроўкі самі атрымалі: «У 500 рублёў бы не абышлася трохпакаёвая кватэра. Прапісаныя з мужам, плаціла 280 рублёў, таму што ён працаваў у Польшчы і не ўдзельнічаў у эканоміцы Беларусі», «Такая самая сума, але ў кватэры ніхто не прапісаны», «Мінск, 49 квадратных метраў, прапісаны адзін. Дармаед, 320 рублёў».

Нехта нават пажартаваў з таго, што камуналка ў Беларусі амаль як у Еўрасаюзе, а зарплаты — амаль як у Зімбабвэ.

Чытайце таксама:

«Нас «выціскаюць» патроху, але вельмі выразна…». Беларусы расказалі, як асабіста іх закранае павелічэнне камуналкі

Як за пяць гадоў змянілася камуналка ў адной беларускай кватэры

Стала вядома, наколькі павялічыцца камуналка ў Мінску ў наступным годзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
41
1
даведка/адказаць/
16.02.2024
ЖКУ по «экономически обоснованным тарифам» теперь могут ещё и пересчитать задним числом.
0
Абармот/адказаць/
16.02.2024
даведка, так в этой прекрасной стране, где не до законов, возможно вообще все. Я не удивлюсь, даже если в жировку включат строку "за пыль с копыт единорогов". 
2
Хрустальный сосут/адказаць/
16.02.2024
Абармот, в Италии уже даже дешевле
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031