Знайсці
14.02.2024 / 19:271РусŁacБел

Памёр Лявон Цімохін

12 студзеня 2024 года памёр маладзечанскі настаўнік і паэт, вялікі руплівец беларушчыны Лявон Цімохін. Ён толькі месяц і два дні не дажыў да свайго 80-гадовага юбілею.

Лявон Цімохін

Лявон Аляксандравіч Цімохін нарадзіўся 14 лютага 1944 года пад Маладзечнам.

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе № 5 горада Маладзечна, усё жыццё прышчапляў вучням любоў да беларускай мовы, культуры і гісторыі. 

Таксама ён вядомы сваёй актыўнай грамадскай дзейнасцю, быў адным з пачынальнікаў грамадскага руху ў Маладзечне ў часы гарбачоўскай перабудовы, таксама яго імя сярод ініцыятараў дэкамунізацыі горада, якая часткова была праведзена ў першай палове 1990-х гадоў, калі мэрам горада быў Генадзь Карпенка.

Акрамя выкладчыцкай і грамадскай дзейнасці, Лявон Цімохін таксама пісаў вершы. Яны прасякнутыя любоўю да Радзімы, яе краявідаў і прыроды.

Апошнія гады жыцця Лявон Цімохін цяжка хварэў, у 2019 годзе ў яго было дыягнаставана анкалагічнае захворванне.

Чытайце таксама:

Памёр былы гендырэктар МАЗа Аляксандр Бароўскі

Памёр Міхаіл Фейман

Памёр Андрэй Бусень

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
37
Абуральна
0
0
Нярускі/адказаць/
15.02.2024
Дарагая рэд., а як называўся зборнік вершаў Лявона Цімохіна?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера