Знайсці
14.02.2024 / 15:05РусŁacБел

«Крумкачы» вырашылі не заяўляцца ў першую лігу

Клуб прыняў рашэнне, што ў сезоне-2024 працягне гуляць у другой лізе (гэта значыць трэці па значнасці дывізіёне беларускага футбола).

football.by

Па выніках чэмпіянату трэцяга дывізіёна ў 2023 годзе «птушкі» заваявалі сярэбраныя медалі і атрымалі права ўдзельнічаць у працэсе ліцэнзавання, нагадвае football.by.

Дырэктар клуба Алег Давідовіч сказаў, што на сённяшні дзень у каманды няма мінімальна неабходнага бюджэту для ўдзелу ў першай лізе. 

«Нягледзячы на прывабнасць клуба як рэкламнага брэнду, што можна бачыць па лічбах наведвальнасці матчаў, продажаў і ахопаў у сацыяльных сетках, мы атрымалі шэраг адмоваў ад супрацоўніцтва. На сённяшні дзень у клуба няма мінімальна неабходнага бюджэту для ўдзелу ў першай лізе. Рызыкаваць існаваннем клуба і дапускаць магчымае зняцце «Крумкачоў» па ходзе сезона я не маю права. Таму было прынята складанае рашэнне аб удзеле ў чэмпіянаце сярод каманд другой лігі 2024 года», — сказаў кіраўнік каманды.

Чытайце таксама:

Здзейснены самы дарагі трансфер у жаночым футболе. Але гэта проста мізэр у параўнанні з мужчынскімі

Брэсцкага футбаліста затрымалі за сутэнёрства. А заадно і за палітыку

Усе футбольныя клубы атрымалі ліцэнзіі на допуск да вышэйшай лігі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера