Знайсці
14.02.2024 / 07:0016РусŁacБел

Затрыманых некалькі соцень, некаторым пасля допытаў не вяртаюць пашпарты. Падрабязнасці аблавы на салідарных з палітвязнямі

Па нашых звестках, аблава закранула нашмат болей людзей, чым меркавалася раней. Пад хапун патрапілі нават тыя, хто проста пісаў лісты палітвязням.

Калаж «Нашай Нівы»

Затрыманням папярэднічалі спробы ўзлому тэлеграм-акаўнтаў сваякоў палітвязняў і тых, хто дапамагаў палітвязням. Адбывалася гэта за тры дні да таго, як стала вядома пра хапун.

Па інфармацыі ад нашых крыніцаў, затрыманні пачаліся яшчэ да 23 студзеня. Затрыманыя 23 студзеня распавядаюць, што на гэты дзень следчыя былі ўжо стомленыя і між сабой казалі, што «не спалі чатыры дні».

Таксама гучала і лічба затрыманых, якіх трэба «адпрацаваць» — 700 чалавек. Незразумела, праўда, гаворка ішла пра ўсю Беларусь або пра нейкі рэгіён.

Інфармацыя пра велізарную колькасць затрыманых пацвярджаецца і ўскосна: прадстаўніца фонда «Краіна для жыцця» Вольга Зазулінская казала, што, па іх звестках, па справе працуюць 174 следчыя.

Вядома таксама, што большасць людзей адпускалі пасля адносна непрацяглых допытаў. Найперш кэдэбістаў цікавіла тое, праз якія крыніцы палітвязні і іх сем'і атрымліваюць дапамогу, а таксама хто сістэмна дапамагае вязням унутры Беларусі.

Прынамсі аднаго з затрыманых абвінавацілі ў тым, што ён атрымліваў грошы на картку і пасля перадаваў іх сем'ям палітвязняў, а таксама слаў ім пасылкі. Адметна, што гэта былі грошы не з фондаў, а ад сяброў і знаёмых, але гэта ні на што не паўплывала. Наколькі вядома, цяпер гэты чалавек у СІЗА.

Большая частка затрыманых падчас аблавы — гэта непублічныя пажылыя жанчыны. Яны не сваякі палітвязняў і не актывісты, проста дапамагалі тым ці іншым чынам палітвязням. Напрыклад, у СІЗА змясцілі 61-гадовую гамяльчанку Алену Тоцкую, якая некалі была судовай валанцёркай і хадзіла на палітычныя суды ў Гомелі.

Адзін з суразмоўцаў расказаў, што з ім у КДБ была бабуля, якая некаму пералічыла пару разоў па пяць рублёў. Тое самае казалі і праваабаронцы:

самай пажылой з вядомых затрыманых 82 гады.

Некаторых затрымлівалі і за напісанне лістоў. Стала вядома, што заказныя лісты ў СІЗА і калоніі адсочваюцца, а адпраўнікі запісваюцца. Тое самае цяпер робяць і з пасылкамі. Прынамсі, так робяць з вядомымі палітвязнямі. Гэтыя спісы СІЗА і калоніі перадалі кэдэбістам.

Яшчэ адной характэрнай рысай стала тое, што многім затрыманым не вярнулі пашпарты. Імаверна, гэта робіцца, каб людзі не маглі выехаць з краіны і баяліся размаўляць з праваабаронцамі ды медыя.

Нагадваем, пра затрыманні беларусаў стала вядома 23 студзеня, калі КДБ пачаў затрымліваць былых палітвязняў ды іх сваякоў. Праваабаронцам вядомыя імёны 229 затрыманых і 24 чалавек, якія сталі падазраванымі або абвінавачанымі па крымінальных справах.

@nashaniva Айцішніцу, якая вярнулася ў Беларусь, затрымалі, і хочуць даць 10 гадоў калоніі #милициябеларуси#беларусь#новостибеларусь#беларусьновости#программистка#айти#брест#епам#нашаніва♬ Conspiracy - Kieran Rogers

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«На аблавах былі задзейнічаныя 174 следчыя». Праваабаронцы расказалі падрабязнасці пра студзеньскі хапун

Маму былой палітзняволенай Вольгі Такарчук затрымалі па крымінальнай справе, сама Такарчук з татам выехалі

Дзвюх жанчын з Ліды аштрафавалі за атрыманне дапамогі ад INeedHelpBY. Дзяржава забірае сабе і суму дапамогі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
15
Ха-ха
5
Ого
6
Сумна
11
Абуральна
137
1
Будучыня побач/адказаць/
14.02.2024
Кожны сьледчы і супрацоўнік СІЗА будзе павінен прайсці праз люстрацыю. І далёка ня кожны яе пройдзе. Лукашыстаў чакаюць вяселыя часы.
1
Фрукт/адказаць/
14.02.2024
Чытач,зачем я это читал? 
0
Максим Дизайнер/адказаць/
17.02.2024
Чытач

Эталонный памяркоуны в вакууме.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930