Знайсці
13.02.2024 / 14:3825РусŁacБел

Лукашэнка пра падручнік Колі па філасофіі: Які кашмар, што яны напісалі — гэта жах

На нарадзе з рэктарамі Лукашэнка асаблівую ўвагу звярнуў на якасць падручнікаў, па якіх вучыцца Коля.

Аляксандр Лукашэнка, 2024 год. Фота Pavel Bednyakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што нядаўна азнаёміўся з падручнікам па філасофіі для студэнтаў ВНУ, па якім навучаецца малодшы сын Мікалай.

«Слухайце, які кашмар! — даў сваю ацэнку Аляксандр Лукашэнка. — Што яны напісалі — гэта жах! Савецкія падручнікі давалі выразныя структураваныя адказы на ўсе пытанні, а там такі хлам… ніводны студэнт гэта не вывучыць».

У сувязі з гэтым Лукашэнка яшчэ раз паўтарыў сваё патрабаванне прывесці ў парадак падручнікі, асабліва школьныя, выклаўшы інфармацыю ў іх нармальнай, даступнай для навучэнцаў мовай.

У цэлым на нарадзе Аляксандр Лукашэнка патрабаваў узмацніць ідэалагічны кантроль і яшчэ больш абмежаваць свабоду выкладчыкаў і студэнтаў.

На яго думку, і зараз у Беларусь едуць вучыцца, «таму што мы захавалі лепшыя савецкія традыцыі».

Пры гэтым Лукашэнка прызнаў нізкую якасць беларускай адукацыі. Паводле яго слоў, «ледзь не палова» студэнтаў сёння незадаволены якасцю адукацыі.

«Дакладваюць, вы не паспяваеце за тэхналогіямі, маладыя спецыялісты давучваюцца на вытворчасці. Каму патрэбныя такія «спецыялісты»?» — сказаў ён.

«Многія ўцяклі туды [за мяжу] за адукацыяй, хутка пачынаюць разумець розніцу. Многія вяртаюцца, але не ўсе. Гэтага хістання быць не павінна. А гэта — праграмы, гэта выкладанне, выкладчыкі і якасны вынік. Як вы будзеце гэта рабіць — гэта ваша праблема. Але да верасня, папярэджваю ўрад, адміністрацыю і міністра, мы, як па школе, збяромся і спытаем з кожнага», — сказаў Лукашэнка.

«Як вы за іх змагаецеся? — працягнуў Лукашэнка тэму эміграцыі маладых людзей. — Канкрэтнае пытанне, на якое я хацеў бы пачуць канкрэтны адказ. Вядома, яны могуць вярнуцца, але з цалкам перавернутай свядомасцю». 

Аляксандр Лукашэнка таксама заклікаў да новых чыстак у ВНУ. 

«Адукацыя ніколі не была і не можа быць па-за палітыкай. Вы не проста даяце прафесію, вы фарміруеце светапогляд маладых людзей. Скажу прама: вы першыя адказваеце за нацыянальную бяспеку і несяце адказнасць за захаванне суверэнітэту краіны. Калі сярод вас дагэтуль працуюць людзі, якія не падзяляюць нашы падыходы і нашу палітыку, дзяржаўную ідэалогію, калі вы працаўладкоўваеце ўчорашніх хістальнікаў «рэжыму», то якія высновы я павінен рабіць пра вас? Пытанне для разважання і прыняцця рашэнняў», — сказаў ён. 

На старанна змантажаванай нарэзцы выказванняў Аляксандра Лукашэнкі на нарадзе ізноў выразна заўважны трэмар галавы.

Чытайце таксама:

Лукашэнка паставіў задачу — страсянуць ВНУ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
31
Ха-ха
54
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
15
0
Хочу подсидеть министра Иванца/адказаць/
13.02.2024
Кастусь, просто удалить Канта не рационально, пусть лучше Швед назовет его бчбшником и впишет в учебники по геноциду белорусского народа. Тем более что в России Канта уже зачислили в подстрекатели укронацистов, а история и отечество у нас общие от Бреста и до Хайшэньвэя (это который Владивосток)
0
Иван Бездомный (из сумасшедшего дома)/адказаць/
13.02.2024
- Взять бы этого Канта, да за такие доказательства года на три в Соловки! - Совершенно неожиданно бухнул Иван Николаевич. - Иван! - Сконфузившись, шепнул Берлиоз.
14.02.2024
Аграчэл і філёсафф аёй
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031