Знайсці
13.02.2024 / 08:481РусŁacБел

На мінчука махляры аформілі два анлайн-крэдыты. Ён пайшоў у суд і перамог

Гэтая гісторыя адбылася яшчэ ў 2021 годзе, але разбіральніцтвы з банкам скончыліся толькі цяпер.

У маі 2021 года мужчыну патэлефанаваў нібыта работнік банка і расказаў, што на яго імя збіраюцца ўзяць крэдыт, таму тэрмінова патрэбныя коды з СМС. Пры гэтым яго пашпартныя звесткі ўжо былі ў махляроў. Вынік — на мінчука ўзялі два анлайн-крэдыты на 9900 рублёў, грошы адвялі, пакінуўшы яму толькі даўгі, піша Onliner.by.

Мужчына не пагадзіўся з выплатамі і папрасіў прызнаць дамовы незаключанымі. Суд прыняў рашэнне на яго карысць і пацвердзіў, што мінчанін не ведаў аб здзяйсненні ўгодаў і не ўзгадніў іх істотныя ўмовы з банкам.

Але банк падаў апеляцыйную скаргу. Яго пазіцыя заключалася ў тым, што перадаваць персанальныя і пашпартныя звесткі нельга, адказнасць за іх захаванасць нясе толькі кліент, а крэдыты выдадзены па ўсіх правілах: пройдзеная працэдура аўтэнтыфікацыі праз МСІ, пацверджаны асабістыя звесткі пазоўшчыка і дадзена ўся неабходная інфармацыя для залічэння грашовых сродкаў.

Судовая калегія Мінгарсуда, якая разглядала скаргу, вырашыла пакінуць яе без задавальнення. Яна прыйшла да высновы, што, хоць хтосьці выканаў патрэбныя для пералічэння грошай дзеянні, мінчук не выконваў аўтэнтыфікацыю і ідэнтыфікацыю праз інтэрнэт-банк з выкарыстаннем сакрэтных параметраў.

Таксама ўлічвалі, што «з-за адсутнасці ў пазоўшчыка адукацыі ў сферы камп'ютарных тэхналогій, належных навыкаў пры выкарыстанні мабільных і інтэрнэт-дадаткаў» мужчына не можа ведаць аб новых схемах інтэрнэт-махлярства.

Чытайце таксама:

65-гадовая пенсіянерка пералічыла махлярам 15 тысяч рублёў. А не трэба было верыць фэйкаваму Азаронку

Мінчанка, ашуканая махляром, адмовілася вызваляць прададзеную кватэру і пайшла ў суд. Што з гэтага выйшла?

Махляры прыдумалі яшчэ адзін спосаб падману. Ён звязаны з сім-картамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0
0
Илья/адказаць/
13.02.2024
Слабо верится, что без связей можно выиграть такой суд. Такое количество мошенничеств, почему только один сад выигрышный? Или это единственный человек, кто пошел в суд?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера