Знайсці
12.02.2024 / 22:32РусŁacБел

Сейм Літвы перанёс разгляд законапраекту аб пастражэнні праверак грамадзян Беларусі

Сейм Літвы 12 лютага перанёс на веснавую сесію разгляд законапраекту аб працягу абмежаванняў у дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі. Пра гэта паведамляе сайт літоўскага парламента.

Праект закона прадугледжвае дадатковыя праверкі грамадзян Беларусі на мяжы з Літвой.

У прыватнасці, беларусаў, якія прыбываюць па шэнгенскай візе, будуць правяраць на прадмет пагрозы грамадскаму парадку, унутранай бяспецы, здароўю насельніцтва і міжнародным адносінам.

Памежнікі будуць прымаць рашэнне «аб дадатковым даглядзе грамадзяніна Беларусі на другой лініі кантролю ў пунктах пропуску». Як сцвярджаецца, гэта звязана з ростам актыўнасці «беларускіх спецслужбаў, якія выкарыстоўваюць сваіх грамадзян у Літве».

Чытайце таксама:

У Літве разглядаюць папраўкі ў закон, каб пастрожыць праверкі для беларусаў

Колькі сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях, з'ехалі ў Еўропу?

Літва прызнала былога міліцыянта Маціевіча пагрозай нацбяспецы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера