Знайсці
12.02.2024 / 20:0410РусŁacБел

Нямецкі «Плюшкін» варочае мільёнамі, а сам корпаецца ў смецці

80-гадовы Хайнц Б. з горада Дармштадт выглядае як стары жабрак. Ён корпаецца ў смецці і збірае ў двары розны друз. Але насамрэч ён уладальнік немалога багацця, піша Bild.

Колішні электраінжынер жыве адзін, атрымлівае пенсію памерам у 3600 еўра і ашчаджае абсалютна на ўсім, у тым ліку на ежы, вопратцы і адпачынку. Узімку ён ацяпляе дом драўнянымі адкідамі з памыйніцы. У яго няма мабільнага тэлефона, а адзіныя буйныя выдаткі — ноўтбук і доступ у інтэрнэт, каб весці справы і глядзець у ютубе бізнэс-лекцыі.

«Я жыву ашчадна, так я выхаваны! — кажа немец. — На ежу я не выдаткоўваю нават 5 еўра на месяц. Можа, куплю трохі алею для смажання ці нешта яшчэ, калі скончыцца. Але большую частку ежы я знаходжу ў смецці. Людзі марнатраўныя і выкідаюць столькі, што можна пракарміць цэлую сям'ю! Напрыклад, купляюць пачак сасісак, з'ядаюць адну, а астатняе проста выкідаюць».

Аглядальнікі Bild называюць яго «самым дзіўным мільянерам Германіі». Бізнэс-мадэль Хайнца складаецца ў куплі і здачы ў арэнду дамоў. Пенсіянер гаворыць, што гэта найлепшы спосаб выратаваць ашчаджанні ад інфляцыі. Нядаўна ён назбіраў 700 000 еўра і купіў на іх ужо дзясяты дом.

Усе дамы знаходзяцца побач, каб мужчына мог аб'язджаць іх на ровары. Ён сам робіць увесь патрэбны рамонт для іх жыхароў. Бухгалтарскія кнігі з дакладнымі падлікамі раскіданыя на падлозе яго дома — ён не хоча выдаткоўваць грошы на паліцу.

Чытайце таксама:

Блогер з энтузіязмам паказаў, як харчавацца за 9 рублёў на дзень

«Прыязджаюць нават з горада, каб на свае вочы ўбачыць гэты «лакшэры хаус». У Гродне сям'я «плюшкіных» жыве практычна пад адкрытым небам на захламленым участку

Вада са столі капала месяц, але ў кватэру зверху было не патрапіць — там ніхто не жыў год. Вось як рашылі праблему

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Раман/адказаць/
13.02.2024
А мне падабаецца. Толькi ў нашай краіне яшчэ няма такой заможнасці, каб грамадзяне выкідвалі пачкамі ежу. Навошта купляць модную вопратку і дарагую ежу калі ўсёроўна большая частка пойдзе ў сметніцу ці моль сажрэ ў шафцы.
1
Максим Дизайнер/адказаць/
13.02.2024
Раман

Подойдите к после закрытия на задний двор любого гипермаркета. До 60% бахатсва на прилавке идет на мусорку, в кулинарию или в карманы тех, кто в доле. Действительно, зачем хатаскрайнику покупать приличную вопратку, моль сажрэ, пока в хате с краю сидеть будет. Лучше на базаре в китайские лохмотья нарядиться, и такую же прынцессу себе надыбать. 
13.02.2024
Максімка, ты такі абазнаны ў задніх дварах гіпермаркетаў... )
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера