Знайсці
12.02.2024 / 20:1412РусŁacБел

Эстонія ўсур'ёз і прадумана рыхтуецца абараняцца ад Расіі

Краіна з насельніцтвам 1,3 мільёна чалавек ніколі не пераставала разглядаць Расію як «экзістэнцыйную пагрозу». Вайна Расіі супраць Украіны прымусіла эстонцаў мабілізавацца.

Плакат з выявай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на сцяне Нарвскага замка насупраць расійскай мяжы. Фота: AP Photo

Пра тое, як у Эстоніі змяніліся погляды і падыходы да ўласнай бяспекі, расказвае Le Monde. Выданне звяртае ўвагу на рост колькасці членаў арганізацыі Кайтсэлійт, ці Саюз абароны — добраахвотнага ваенізаванага фармавання ў Эстоніі. Кайтсэлійт разам з Узброенымі сіламі Эстоніі ўваходзіць у склад Сілаў абароны краіны.

Гісторыя Кайтсэлійт пачалася яшчэ ў 1918 годзе разам з нараджэннем незалежнай эстонскай дзяржавы. Арганізацыя была забароненая ў 1940 годзе і адноўленая ў 1991-м. Цяпер яна налічвае 30 тысяч чалавек. З іх трэцяя частка ўваходзіць у склад тэрытарыяльнай абароны краіны. Адзінай пагрозай для Эстоніі з'яўляецца Расія, з якой у яе 294 кіламетры мяжы.

Яшчэ да пачатку вайны ва Украіне Эстонія, член НАТА з 2004 гады, выдаткоўвала на абарону 2% свайго ВУП. У лютым 2023 года было вырашана павялічыць мінімум да 3% ВУП. У 2024 годзе выдаткі павінны дасягнуць 3,2 %.

У сярэдзіне студзеня гэтага года краіны Балтыі абвясцілі аб будаўніцтве лініі абароны ўздоўж мяжы з Расіяй, якая складаецца з розных фартыфікацыйных элементаў. Эстонія плануе пабудаваць 600 падземных бункераў, у кожным з якіх можна будзе захоўваць зброю і размясціць каля дзясятка салдат.

Як піша выданне, краіна можа мабілізаваць у выпадку неабходнасці да 44 тысяч салдат за некалькі дзён. З іх толькі 4 тысячы — прафесійныя салдаты. Астатнія — рэзервісты, якія прайшлі вайсковую службу, якая абавязковая для ўсіх мужчын ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў і працягваецца ад васьмі да адзінаццаці месяцаў.

Але гэтага недастаткова, асабліва ва ўмовах негатоўнасці эстонцаў бараніць сваю краіну.

Апытанне, праведзенае пасля пачатку ўварвання ва Украіну, паказала: 81% жыхароў Эстоніі лічаць, што ўзброенае супраціўленне будзе неабходна ў выпадку нападу на Эстонію. Аднак прыкладна траціна рэспандэнтаў разглядаюць варыянт уцёкаў, а таксама столькі ж заявіла, што праігнаруе тое, што ад іх чакаецца.

Каб выправіць гэта, было ўведзена некалькі праграм. З пачатку навучальнага года старшакласнікі павінны былі, напрыклад, прайсці курс абароны з неабавязковым выхадам у лес для выканання практычных заняткаў. Акрамя гэтага ўкараняецца сістэма выплат рэзервістам па месцы працы, калі яны прызываюцца на вучэнні. Цяпер гэта робяць 65% працадаўцаў.

Актуальнае таксама пытанне гарантавання бяспекі краіны ў кіберпрасторы. За апошнія два гады колькасць нападаў расійскіх хакераў на сайты адміністрацыйных або фінансавых устаноў Эстоніі рэзка ўзрасла. У 2023 годзе іх было выяўлена 485 у параўнанні з 302 у 2022 годзе і 75 у 2021-м. У чаканні горшага было створана падраздзяленне кіберрэзервістаў, якіх можна хутка мабілізаваць для абароны стратэгічнай інфраструктуры краіны.

Улады Эстоніі адзначаюць, што расійскім уплывам у першую чаргу паддаецца расейскамоўная грамада, да якой адносіцца каля чвэрці насельніцтва краіны. Сярод мясцовых расейскамоўных, па словах міністра ўнутраных спраў краіны Лаўры Ляэнеметса (Lauri Läänemets), каля 60% выступае супраць вайны ва Украіне, некаторыя вагаюцца, а асобныя падтрымліваюць уварванне.

Лаўры Ляэнеметс. Фота: інстаграм палітыка

З 25 лютага 2022 года Талін прыпыніў вяшчанне некалькіх расійскіх тэлеканалаў у Эстоніі. Урад таксама пагражае высылаць любога, хто вырашыць прыняць расійскае грамадзянства.

Пасля высылкі ў студзені 2023 года каля дваццаці расійскіх дыпламатаў, у тым ліку пасла, які знаходзіўся ў Таліне, улады не працягнулі дазвол на жыхарства кіраўніку Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату мітрапаліту Яўгенію (Валерыю Рашэтнікаву), які быў прызнаны «пагрозай нацыянальнай бяспекі» і быў вымушаны 6 лютага пакінуць краіну.

Да гэтага, 3 студзеня, спецслужбы краіны (КаПа) арыштавалі Вячаслава Марозава, прафесара паліталогіі Тартускага ўніверсітэта. Мужчыну падазраюць у тым, што ён дзяліўся інфармацыяй з расійскімі спецслужбамі падчас сваіх паездак у Расію.

Сярод дэстабілізуючых мер, якія больш за ўсё турбуюць Талін, — магчымасць масавага пранікнення мігрантаў, арганізаванага Масквой. Каб знізіць рызыкі, на мяжы ўзводзяць плот вышынёй 2,5 метра. Эстонія разлічвала на фінансавую дапамогу ў гэтай справе, але ў снежні мінулага года Еўракамісія адмовіла ў выдзяленні сродкаў.

У такой сітуацыі міністр унутраных спраў краіны не прамінуў нагадаць, што Эстонія абараняе не толькі сваю мяжу, але таксама межы ЕС і НАТА.

Чытайце таксама:

Эстонія пабудуе на ўсходняй мяжы лінію абароны з 600 бункераў, тое ж будуць рабіць Латвія і Літва

Кіраўніку Эстонскай праваслаўнай царквы МП не працягнулі дазвол на жыхарства

У Эстоніі пытанне аб пазбаўленні беларусаў і расіян выбарчых правоў зайшло ў тупік

Эстонія гатова выдаваць Украіне мужчын прызыўнога ўзросту

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Балоты за плотам/адказаць/
13.02.2024
ром, Давайце з вамі дамовімся так. Мы тут, а вы - там!
0
Базыль з-пад Хойнiкау/адказаць/
13.02.2024
Пік,Если коротко - то поржал. Как писал известный уроженец Киева - как там, дом музей еще не снесли - "Никогда не читайте перед обедом советских газет"! А в остальном - к госпадам Даннингу и Крюгеру!
13.02.2024
ром,Насмешил)). Договоры с рашей не стоят бумаги, на которой написаны
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера