Знайсці
12.02.2024 / 19:1814РусŁacБел

Баялася размеркавання: мазырская блогерка з 2,6 мільёна падпісчыкаў кінула ўніверсітэт

Анджэліша — беларуская блогерка, якая мае амаль 1,6 мільёна падпісчыкаў у YouTube і 2,6 мільёна падпісчыкаў у тыктоку. Дзяўчыне ўсяго 22 гады, але яе папулярнасці шмат хто можа пазайздросціць. Блогерка распавяла падпісчыкам пра тое, што кінула ўніверсітэт, бо баялася паехаць па размеркаванні куды-небудзь далёка ад Мінска.

Анджэліша. Фота з яе інстаграма

Сапраўднае імя блогеркі Ангеліна Міхалёва, яна з Мазыра. Пачынала дзяўчына як фатографка, а потым вырашыла паспрабаваць свае сілы ў YouTube. Эксперымент атрымаўся паспяховым, таму далей Анджэліша пайшла пакараць тыкток — найбольш папулярнае яе відэа набрала 26,7 мільёна праглядаў (у ім дзяўчына проста скача пад музыку).

@andjilisha

Сербская анджилиша

♬ оригинальный звук - Popa_anv

Менш за год таму блогерка вырашыла яшчэ і заспяваць. Цяпер на яе YouTube-канале тры кліпы, адзін з іх з папулярным блогерам Дзмітрыем Сіўчыкам (Дзім Дзімычам). Таксама дзяўчына рэгулярна здымае рэкламныя ролікі і, здаецца, вельмі годна зарабляе.

Да нядаўняга часу дзяўчына вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на культуролага-менеджара. Але шчыра казала, што мае шмат праблем з навучаннем. А сёння Анджэліша распавяла ў сторыс у інстаграме, што кінула ўніверсітэт. Хоць гэта было няпростае рашэнне, яна лічыць яго правільным.

— Першая прычына: я зразумела, што гэта не маё. Гэта не тое, чым я хачу займацца, і я не разумею, што я тут раблю. Гэта думка з’яўлялася з першага курса, але я не магла сябе пачуць, бо на мяне вельмі моцна ўздзейнічала меркаванне сям’і і грамадства.

Але самай галоўнай прычынай пакінуць універсітэт паспяховая блогерка называе страх размеркавання.

— Я вельмі хвалявалася з-за таго, што мяне могуць куды-небудзь адправіць адпрацоўваць і мая кар’ера, якая ідзе ўверх, можа спыніцца.

Дзяўчына таксама прызналася, што мела праблемы з ментальным здароўем — трывогу, панічныя атакі, недасыпанне.

Анджэліша кажа, што статус чалавека без вышэйшай адукацыі яе не хвалюе.

— Разумею, што я знайшла сябе. І хачу ўкласці ўсе сілы ў развіццё, сваю прафесію і кар’еру. Магчыма, я калі-небудзь скончу ўніверсітэт, але калі я буду свядома разумець, што мне гэта трэба, што гэта не навязаныя кімсьці каштоўнасці.

Падводзячы вынікі, Анджэліша адзначыла, што не шкадуе аб трох праведзеных ва ўніверсітэце гадах. Яна лічыць, што ВНУ дала ёй карысныя знаёмствы і ўменне камунікаваць.

Цікава, ці стане моладзь, якая хоча ствараць відэа для тыктоку замест таго, каб вучыцца ў ВНУ і ехаць кудысьці па размеркаванні, новым выклікам для Міністэрства адукацыі.

@nashaniva Беларуская блогерка кінула ўнівер. Чаму? #учеба#беларусь#новостибеларусь#беларусьновости#мозырь#гомель#университет#нашаніва#анджилиша♬ Solas X Interstellar - Gabriel Albuquerqüe

Чытайце таксама:

Пасля даносаў прарасійскіх актывістаў папулярнаму сярод падлеткаў блогеру Дзім Дзімычу забаранілі выступаць у школах

«Унеслі карэкціроўкі ў кантэнт». Блогера-мільённіка Дзім Дзімыча выклікалі ў Міністэрства культуры

Навошта «Мерзкий Кокобай» рэкламуе выставу прапагандыстаў? Здаецца, дзяржава знайшла новы спосаб нармалізаваць блогераў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Базыль з-пад Хойнiкау/адказаць/
13.02.2024
О, Когда-то в начале далеких 90х на первой лекции наш професор сказала нам, что "моя задача не научить вас, а научить вас учиться". Если кто-то идет в ВУЗ с расчетом, что его как в начальной школе будут тянуть за уши, то грусть и пейчаль. Все, что в ЛЮБОМ ВУЗе вам могут дать - стимулирующий пинок в сторону получения знаний, а остальное "ножками-ручками-головой", если есть в наличии.
Открою секрет Полишинеля, "корочка" вам нужна разве что на самом первом рабочем месте, а дальше уже работает ваше CV. Как и у студента "на первом курсе работаешь на зачетку, потом зачетка работает на тебя".
И не благодарите, ваш Кэп Очевидность.
1
Максим Дизайнер/адказаць/
13.02.2024
Зумерки, три видоса, 27 мульенов под кручением сраки под чужую музыку, даже не голой. А ты на заводик дальше ходи, и стаканами с жирной борщеваркой под боком звени, овно пролетарское.
0
Mikałaj /адказаць/
13.02.2024
Дзяўчына на самай рэчы вялікая малайчынка. Яна змагла сцяміць, што патрэбна аўдыторыі і проста дае ім тое, што яны глядзяць, паралельна манетызаваўшы гэтую гісторыю. Тут максімальны рэспект. А вось за туры па Масковіі наадварот максімальная непавага(у спасылцы яе тыктока можна пабачыць, што яна мае прадзюсарскую каманду). Але то ўжо пытанне сумлення. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера