Знайсці
12.02.2024 / 17:212РусŁacБел

Чалавека, які пасек фельчараў хуткай дапамогі сякерай, за некалькі дзён да таго выпісалі з псіхбальніцы

10 лютага, у суботу, у Мінску на двух фельчараў з выкліканай перад тым брыгады хуткай дапамогі пацыент напаў з сякерай, медыкі ў выніку таго самі патрапілі ў бальніцу. Цяпер сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці гэтай гісторыі.

Фота: Следчы камітэт

Паводле сведчанняў калег пацярпелых медыкаў, якія праведалі іх у бальніцы, 30-гадовы і 42-гадовы фельчары знаходзяцца ў 5-й гарадской клінічнай бальніцы, іх стан ацэньваецца, як і раней, як сярэдняй цяжкасці. Пацярпелыя адчуваюць сябе здавальняюча, паведамляе БелТА.

Паведамляецца, што псіхічна нездаровы мінчук нанёс фельчарам не менш за 20 удараў у вобласць галавы і твару. Толькі дзякуючы таму, што бацька, які прыбег на шум, здолеў паваліць сына на падлогу і забраць у яго сякеру, справа не скончылася зусім трагічна.

Нападніку 33 гады. Як расказаў ягоны бацька, мужчына ўжо больш за 10 гадоў пакутуе на псіхічнае расстройства і літаральна пяць дзён таму яго выпісалі з бальніцы пасля чарговага лячэння. Аднак лепш яму не стала.

Чытайце таксама:

На мужчыну, які напаў на брыгаду хуткай дапамогі з сякерай, завялі крымінальную справу

У Мінску пацыент напаў з сякерай на брыгаду хуткай дапамогі. Медыкі ў рэанімацыі

Міліцыянты зноў стралялі ў чалавека

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
7
12.02.2024
Пытаньне, чаму псыхічна хворы чалавек меў доступ да такіх рэчаў, як сякера ? Чаму брыгада хуткай дапамогі не была папярэджана дыспетчарам пра асаблівась хваробы чалавека ? Яны ж зайшлі ў хату, загадалі выходзіць на двор да машыны ды самі павярнуліся ў бок дзьвярэй. Не былі гатовыя да сытуацыі, што спатрэбіцца ўтаймоўваць хворага. Кіраўніцтва Навінак павінна панесьці адказнасьць.
1
Як лечаць, так і /адказаць/
12.02.2024
Ну хай лекары скажуць дзякуй сваім калегам - лекарам псіхбальніцы за якасць лячэння.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера