Знайсці
12.02.2024 / 15:3315РусŁacБел

У Мінску прыбіраюць тараматы. Нешта пайшло не так

Тараматы ў беларускай сталіцы зʼявіліся ў лістападзе 2023 года. І ў аператараў, здавалася, былі вялікія планы па ўстаноўцы такіх прылад у магазінах. Але цяпер іх прыбіраюць, піша Tochka.by.

Некалькі месяцаў таму выданне тэставала ў сталіцы цікавую навінку — фандамат па прыёме бляшаных слоікаў і пластыкавых бутэлек. 

Разумная тэхніка прапаноўвала спампаваць мабільны дадатак у тэлефоне пад назвай Ecoplatform і праз яго атрымліваць бонусы ў розных крамах замест здадзенай тары. 

Больш за тое, у кампаніі «А-100 Дэвелапмент», якая фінансавала ўстаноўку апаратаў, паведамлялі, што ў бліжэйшыя месяцы колькасць фандаматаў у Мінску дасягне 50, а да канца 2024 года сетка разрасцецца да 250 аўтаматаў. 

Гаварылася, што ўся сабраная тара будзе паступаць наўпрост вытворцам. Яе хацелі выкарыстоўваць для выпуску новых бутэлек, кантэйнераў і ўпаковак. 

ПЭТ-тара пасля перапрацоўкі таксама набывае новае жыццё ў якасці тэкстылю, мэблі і прадметаў для дома ці саду. 

Не прайшло і года

Судзячы па ўсім, з поўнай рэалізацыяй ідэі нешта пайшло не так. Чытач партала Tochka.by даслаў у рэдакцыю фатаграфіі, зробленыя ў ГЦ «Караван».

 

Фота: Tochka.by

На здымку — адключаны апарат па прыёме тары. Акрамя таго, на ім размешчана апавяшчэнне ад адміністрацыі гандлёвага цэнтра: «Фандамат выйшаў са строю і будзе накіраваны на рамонт. Усталёўвацца пасля рамонту ён не будзе». 

Іншы чытач даслаў вось такое паведамленне: «Прыйшло апавяшчэнне на Ecoplatform, што зараз тараматы прымаюць толькі пластыкавыя бутэлькі. Шкада, вядома», — напісаў ён. 

Гэта значыць бляшаныя банкі здаць больш не атрымаецца. 

Партал Tochka.by звярнуўся ў кампанію «А-100 Дэвелапмент», каб растлумачыць сітуацыю з тараматамі ў Мінску. Як толькі атрымае каментар — абяцае апублікаваць. 

Калі ўвядуць дэпазітную сістэму

Тарааматы — гэта, па сутнасці, яшчэ адна спроба ўвасобіць у жыццё дэпазітную сістэму збору тары.

Масавага ж укаранення такой сістэмы на дзяржузроўні пакуль не будзе. 

Як раней паведамілі на прадпрыемстве «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў», цэнтралізаванае ўкараненне дэпазітна-закладной сістэмы вырашана адкласці.

Па словах прадстаўніка прадпрыемства, гэта занадта затратна. Сістэма прадугледжвае ўзаемадзеянне многіх субʼектаў: ​​вытворцаў тавараў і тары, імпарцёраў, гандлёвых сетак і цэнтралізаванага органа, які б каардынаваў гэту дзейнасць.

Днямі таксама стала вядома, што папулярныя ў Еўропе паштаматы аказаліся незапатрабаваныя ў Беларусі. 

Чытайце таксама:

Кіраўнік «Байсол» патлумачыў, чаму здаваць бутэлькі — гэта сэксі

Навукоўцы змаглі ператварыць чалавечы кал у рэактыўнае паліва. Чаму гэта так важна?

Эколагі звярнуліся да Папы Францішка з незвычайнай прапановай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
13.02.2024
Эколаг, якіх парэшткаў ежы ? Вадкасьцяў. Тара, якая ўтрымлівае прадукты, парэшткі якой могуць пашкодзіць тарамат, ня мае адпаведнага лэйбла й не абслугоўваецца тараматам, хаця, мяркую, што беларусу запхаць яе ў тарамат нагою складанасьцяў ня выкліча. Калі ж на цэтліку ёсьць знак 'recirclable', ніякія парэшткі праблемаў ня ўтвараць, усяму працэсу, канструктары паклапаціліся. Да таго ж прадугледжана перыядычнае абслугоўваньне. Як і ў выпадку кавамашыны (напрыклад), выцісьне вам нейкі Siemens-100 (альбо 500) пэўную колькасьць кавы, а потым спыніць гэта рабіць, пачне пішчаць, запатрабуе пэўных маніпуляцыяў, сьпярша зрабіце яму тое й тое, і ён ізноў будзе рады вам услужыць. :) Гэта нармальна.
0
Эколаг/адказаць/
14.02.2024
Ік, у тараматах А100 прымаюцца нават бутэлькі без цэтлікаў. Мы не пра віленскія тараматы гаворым. Парэшткі ежы — гэта ў першую чаргу пра бутэлькі ад ёгуртаў і кефіру, у іх на сценках можа шмат наліпнуць. А Вы канструктар? Бо канструктары напісалі "памыць перад здачай і выліць вадкасць".
14.02.2024
Эколаг, я пра Віленскія. Тут канструктары рупяцца пра людзей, нікога не прымушаюць мыць побытавыя адкіды. :) Ды й вы там не грузіце сябе, кідайце ў тарамат усё запар, няхай канструктары не лайдачаць, няхай робяць тэхніку юзэрфрэндлі... Не чалавек для тарамата, а тарамат для чалавека, во ! :)))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера