Знайсці
12.02.2024 / 14:371РусŁacБел

16-гадоваму падлетку далі 10 гадоў выхаваўчай калоніі за падпал здымнай кватэры

Здарэнне адбылося 2 мая 2023 года ў Гродне.

Ілюстрацыйнае фота xakac.info

У той дзень хлопец пасля канфлікту з уласнікам кватэры ў Гродне, дзе арандаваў пакой, дачакаўся, калі той засне.

Затым, задумаўшы забіць яго і знішчыць маёмасць, юнак падпаліў фальгу і паперу, якія кінуў на разлітую на падлогу ў калідоры лёгкаўзгаральную вадкасць. У кватэры пачаўся пажар, паведамляе Генпракуратура.

Аднак ратавальнікі аператыўна ліквідавалі пажар, а пацярпеламу мужчыну была своечасова аказана дапамога.

Мужчына атрымаў менш цяжкія цялесныя пашкоджанні, а маёмасная шкода склала больш за 11 тысяч рублёў.

Акрамя таго, хлопец 19 мая на вуліцы Урублеўскага ў Гродне здзейсніў хуліганскія дзеянні ў дачыненні да жанчыны і яе малалетняга сына.

У выніку яму па сукупнасці злачынстваў прысудзілі 10 гадоў і месяц зняволення з адбываннем тэрміну ў выхаваўчай калоніі.

Чытайце таксама:

Уначы ў Ветцы адбыўся пажар. Траіх дзяцей шпіталізавалі

У Мінску задыміўся «экс-Кемпінскі»

У Віцебску маці і дачку шпіталізавалі з апёкамі — у пасцелі загарэўся паўэрбанк

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
12.02.2024
I шо, бчб не было ў яго?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031