Знайсці
12.02.2024 / 14:0610РусŁacБел

Аднолькавыя выступы кандыдатаў у дэпутаты на тэлебачанні нарабілі смеху ў сацсетках ВІДЭА

«Моладзевы блок» параўнаў выступы кандыдатаў у дэпутаты ад ЛДПБ. Тэкст прамоваў зроблены як пад капірку.

Кандыдаты розных рэгіёнаў гавораць аднымі і тымі ж словамі.

«Мы гаворым: любая каляровая рэвалюцыя — гэта зло», «моцная армія — гэта мір у краіне», «моцныя рэгіёны — гэта моцная краіна», «у нас было і заўсёды будзе дзве дзяржаўныя мовы», «мы выступаем за нашыя традыцыйныя каштоўнасці», «мы абавязаныя зрабіць усё, каб маладыя маглі рэалізаваць сябе тут, на радзіме». І нават аднолькава сфармулявалі паняцце «парадак»: «парадак — гэта калі мужчына можа забяспечыць сваю сям’ю, а жанчына накарміць сваіх дзяцей», — перакананыя кандыдаты ў дэпутаты, якіх чытачы ў каментарах называюць ботамі.

Чытайце таксама:

«Хачу пачуць ад яе тры галоўныя словы». Як прапаганда спрабуе рэкламаваць выбары — крынджовыя ВІДЭА

Давераную асобу Лукашэнкі раптоўна не зарэгістравалі кандыдатам у Гродзенскі абласны савет

Гродзенка, якую раней судзілі за БЧБ-штаны, паклікала ўсіх на выбары і сфатаграфавалася з былым сілавіком

«Не так важная колькасць, як якасць». Прапагандыста трывожыць, што сагнаны на сустрэчы народ не задае пытанняў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Paliašuk/адказаць/
12.02.2024
У Матрыцы множыліся агенты Сміты, а ў лдпб - агенты дзікпікі.
0
Стоп-дэмагог!/адказаць/
12.02.2024
«любая каляровая рэвалюцыя — гэта зло» - бо яна абавязкова адштурхне нас ад кармушкі, якую размяркоўвае ўзурпатар, на якога мы ўсей партыяй працуем у якасці спойлераў

«моцная армія — гэта мір у краіне» - мы ўжо бачылі моцную беларускую армію, якая не зрабіла нічога, каб абараніць межы Беларусі і не дазволіць расейскага ўварвання ва Ўкраіну з Беларусі. Ніводны пралукашэнкаўскі дэпутат не асудзіў расейскую агрэсію і саўдзел у ёй Беларусі. З-за гэтага ўзмацняючаяся ізаляцыя Беларусі - ужо рэчаіснасць, а прыход вайны ў Беларусь - толькі пытанне часу

«моцныя рэгіёны — гэта моцная краіна» - але за 26 год мы нічога не зарабілі дзеля адраджэння мясцовага самакіравання, якое была змененае на вертыкаль лукашэнкі ў 1998. З тых часоў мясцовыя саветы маюць сімвалічныя бюджэты, бо ўсё ідзе ў Менск, таму нічога зрабіць ня могуць.

«у нас было і заўсёды будзе дзве дзяржаўныя мовы» - менавіта з-за гэтага колькасць вучняў на беларускай мове скарацілася з 40% e 1993 да 6% у 2023, поўнага цыкла навучання на беларускай мове ад школы да ВНУ ў Беларусі атрымаць немагчыма, а за беларускую мову збіваюць ў турмах і гестапа і нават забіваюць.

«мы выступаем за нашыя традыцыйныя каштоўнасці» - але падтрымліваем яскравы контрпрыклад у выглядзе лукашэнкі, які не жыве з законнай жонкай і за дзяржаўны кошт усюды цягае з сабой сына ад афіцыйна невядомай маці і мацае дзяўчын з нацыянальнай школы эскорту. Ну а жадаючыя смачных аповедаў пра оргіі ў кіраўніцтве краіны могуць пачуць Сашу Варламава.

«мы абавязаныя зрабіць усё, каб маладыя маглі рэалізаваць сябе тут, на радзіме» - таму мы не зрабілі нічога, каб спыніць рэпрэсіі ў ВНУ, палепшыць вывучэнне іншаземных моў, адрадзіць балонскі працэс і прызнанне заходніх дыпломаў, адмяніць прыгонную адпрацоўку як галоўны сродак дэматывацыі моладзі заставацца ў краіне, але галоўнае - вернуць сумленныя выбары як галоўны сродак ўплыву моладзі на ўладу, калі моладзь бачыць, што ўлада крадзе ў яе будучыню.
0
Чэл /адказаць/
12.02.2024
Зомбi
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера