Знайсці
12.02.2024 / 10:221РусŁacБел

Супрацоўнікаў Расавіяцыі падазраюць у продажы самалётаў і верталётаў для патрэб Украіны

ФСБ РФ завяло дзве крымінальныя справы — аб халатнасці і перавышэнні службовых паўнамоцтваў — у дачыненні да некалькіх супрацоўнікаў Расавіяцыі. Іх падазраюць у тым, што пасля пачатку вайны яны незаконна вывелі з-пад расейскай юрысдыкцыі 59 самалётаў і верталётаў. Некаторыя з гэтых бартоў у выніку патрапілі ў іншыя краіны, і іх выкарыстоўвалі для аказання ваеннай дапамогі Украіне, пішуць «Известия».

ФСБ правяла ператрусы ў Расавіяцыі па крымінальных справах аб незаконным вывадзе з-пад расейскай юрысдыкцыі амаль 60 грамадзянскіх самалётаў і верталётаў, паведамілі крыніцы «Известий». «Пачынаючы з сакавіка 2022 года, гэтыя барты былі прададзены ў тым ліку ў недружалюбныя краіны, пасля чаго тры верталёты бралі ўдзел у СВА на баку праціўніка, а Іл-76 дастаўлялі грузы з выключанымі адказчыкамі, каб іх маршруты нельга было адсачыць, указала крыніца, блізкая да сілавых структур», — піша выданне.

Менавіта гэтая гісторыя, імаверна, і прывяла да адстаўкі ў верасні 2023 года Аляксандра Нерадзько, які ўзначальваў Расавіяцыю на працягу 14 гадоў.

Падставай для завядзення крымінальных спраў паслужыла праверка дзейнасці Расавіяцыі па дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзянскіх паветраных судоў і вядзенні адпаведнага рэестра. Мінтранс правёў яе летась у ліпені. У выніку высветлілася, што пасля пачатку вайны супрацоўнікі агенцтва незаконна здымалі з рэгістрацыі самалёты і верталёты.

Некалькі незаконна знятых з рэгістрацыі і вывезеных за межы Расіі бартоў сталі аказваць садзейнічанне Украіне падчас вайны, паведаміў адзін з суразмоўцаў «Известий», блізкіх да праваахоўных органаў.

Паводле яго слоў, размова ідзе аб самалётах Іл-76 і верталётах Мі-8. Тры верталёты бралі ўдзел у вайне на баку праціўніка, а Іл-76 рабілі рэйсы з выключанымі прыборамі. Практыка адключэння адказчыкаў на борце дазваляе хаваць інфармацыю аб маршрутах, па якіх борт перавозіць грузы, такія палёты не бачныя, напрыклад, на FlightRadar24.

Іл-76 гэта самалёт, які мае стратэгічнае значэнне падчас узброеных канфліктаў, лічыць былы вайсковы пілот і экс-намеснік міністра грамадзянскай авіяцыі Алег Смірноў. У яго вялікая далёкасць палёту, і нават калі ён эксплуатуецца грамадзянскай авіякампаніяй, яго можна хутка пераабсталяваць пад перакідванне велізарнай колькасці грузаў ваеннага прызначэння і сотняў салдат.

— Продаж такога віду транспарту, здольнага хутка здзяйсняць дастаўкі ў любую кропку зямнога шара ўзбраення і салдат, вядома, трэба абмежаваць — альбо на нейкі час, альбо ў канкрэтныя краіны, асабліва недружалюбныя, якія могуць выкарыстоўваць яго ў інтарэсах Украіны, — заявіў Алег Смірноў «Известиям». — Калі гэта яшчэ не зрабілі, то гэта вялікі недагляд.

Чытайце таксама:

Самалёты, якія ляцяць па Польшчы каля беларускай мяжы, абавязалі быць «бачнымі і чутнымі»

Латвія вярнула абавязковую службу ў арміі

Як выглядаюць самыя вялікія ў свеце могілкі самалётаў ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
11
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
2
12.02.2024
Прелестно! Главная скрепа путинской "государственности" - корыстолюбие, бъёт его по лбу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930