Знайсці
10.02.2024 / 09:139РусŁacБел

99% — за Трампа. Пасля пераканаўчай перамогі ў Невадзе экс-прэзідэнт ЗША ўшчыльную наблізіўся да паўторнага вылучэння

Трамп можа сабраць неабходную колькасць галасоў для вылучэння ўжо ў сакавіку.

Дональд Трамп. Фота: Sue Ogrocki / AP

Дональд Трамп з вялікім адрывам атрымаў перамогу на кокусах у Невадзе, дзе прымаецца рашэнне аб кандыдаце Рэспубліканскай партыі на лістападаўскіх выбарах прэзідэнта ЗША. Паводле папярэдніх звестак, ён набраў больш за 99% галасоў, піша Бі-бі-сі.

Адзіным канкурэнтам Трампа ў выбарчым спісе быў пастар і прадпрымальнік Раян Бінклі.

Вынікі выбараў у Невадзе азначаюць, што Трампу дасталіся ўсе 26 дэлегатаў штата на будучай партыйнай канферэнцыі. Калі ўлічыць, што для афіцыйнага вылучэння кандыдатуры на прэзідэнцкіх выбарах неабходна атрымаць 1215 дэлегатаў, Трамп можа дасягнуць гэтай колькасці ўжо ў сакавіку, калі будзе «супераўторак» — праймерыз у больш чым двух дзясятках штатаў.

«Калі мы пераможам у гэтым штаце, мы лёгка пераможам на лістападаўскіх выбарах», — заявіў Трамп, выступаючы з кароткім зваротам да сваіх аднапартыйцаў у Лас-Вегасе.

Цяпер за спінай экс-прэзідэнта ўжо тры перамогі — у Невадзе, Аёве і Нью-Гэмпшыры, што робіць яго самым імаверным кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі на выбарах у лістападзе.

Ён таксама выйграў рэспубліканскія кокусы на амерыканскіх Віргінскіх выспах — неінкарпараванай тэрыторыі ЗША.

Адзіным сур'ёзным праціўнікам Трампа ў барацьбе за намінацыю ад Рэспубліканскай партыі застаецца былы губернатар Паўднёвай Караліны Нікі Хэйлі.

І хоць у Невадзе менавіта кокус з'яўляецца адзінай працэдурай, якая ўлічваецца пры вылучэнні кандыдатуры, са слоў Хэйлі, гэта быў першапачаткова несправядлівы працэс для ўсіх, акрамя Трампа. Таму яна ўзяла ўдзел у сімвалічных прэзідэнцкіх праймерыз у Невадзе, дзе ў аўторак прайграла графе «супраць усіх».

Дзве асобныя працэдуры выбараў кандыдата ў прэзідэнты ад рэспубліканцаў былі праведзены ў Невадзе з-за спрэчкі паміж рэспубліканцамі штата і заканадаўцамі, большасць якіх складаюць дэмакраты. Гэта выклікала сумятню і раздражненне ў многіх, у тым ліку ў губернатара-рэспубліканца, па словах якога, цалкам можна было б абысціся адзіным бюлетэнем.

Хоць вынік рэспубліканскага кокуса ў Невадзе быў прадвызначаны, на лістападаўскіх прэзідэнцкіх выбарах у штаце будзе жорсткая барацьба. Па сутнасці гэта можа быць матч-рэванш паміж Трампам і Байдэнам пасля выбараў 2020 года (на якіх кандыдат ад дэмакратаў перамог з перавагай каля 3%).

Што тычыцца экс-прэзідэнта, то наступным яго прыпынкам будзе Паўднёвая Караліна, былая вотчына Нікі Хэйлі, дзе двум кандыдатам трэба будзе сутыкнуцца твар у твар.

Нягледзячы на тры папярэднія паразы, Хэйлі клянецца, што не складзе зброю. Яна сцвярджае, што прыхільнікам рэспубліканцаў патрэбная альтэрнатыва Трампу, бо «выбаршчыкі хочуць выбараў, а не каранацыі».

Чытайце таксама:

Справа аб забароне Трампу балатавацца — Вярхоўны суд схіляецца на бок экс-прэзідэнта

«Пажылы чалавек з дрэннай памяццю». Байдэну вырашылі не выстаўляць абвінавачванняў па справе аб сакрэтных дакументах

У Трампа засталася толькі адна суперніца перад выбарамі-2024. Хто такая Нікі Хэйлі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
2
0
Гундяев/адказаць/
10.02.2024
Пастар і прадпрымальнік? Цікавая ідэя.
4
бабруйчанін/адказаць/
10.02.2024
???Падаецца Міша Задорнау у рєшце рєшт атрымліваецца прау???))) У 16 як толькі усплыл З гэтым будзе ні сумна) Але калі гєта прєзідзент Штатау то ні смешна..
1
Демидрол /адказаць/
11.02.2024
бабруйчанін, Миша З. про беларусиков выбравших лукашенко в 1994г и украинцев 2019 Зеленского это говорил. Американцы адекватнее гораздо. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031