Знайсці
08.02.2024 / 19:4714РусŁacБел

Новым Галоўнакамандуючым УСУ прызначылі Аляксандра Сырскага

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў відэазвароце пацвердзіў адстаўку Валерыя Залужнага і назваў прозвішча новага Галоўнакамандуючага УСУ — генерал-палкоўніка Аляксандра Сырскага.

Зяленскі выказаў падзяку Залужнаму «за два гады абароны», але пры гэтым паведаміў, што «з сённяшняга дня да кіраўніцтва Узброенымі сіламі Украіны прыступае новая кіраўнічая каманда».

Паводле слоў украінскага прэзідэнта, ён «правёў дзясяткі размоў з камандзірамі рознага ўзроўню» і спыніўся на кандыдатуры «найбольш дасведчанага ўкраінскага камандуючага» — генерал-палкоўніка Аляксандра Сырскага.

Да гэтага моманту Аляксандр Сырскі камандаваў Сухапутнымі сіламі УСУ.

Зяленскі адзначыў, што «ён мае паспяховы вопыт абароны — правёў Кіеўскую абарончую аперацыю. Ён мае таксама і паспяховы вопыт наступлення — Харкаўскай вызваленчай аперацыі». І выказаў упэўненасць, што «2024 год можа стаць паспяховым для Украіны толькі пры ўмове эфектыўных зменаў у аснове нашай абароны, якой з'яўляюцца Узброеныя сілы Украіны».

Чытайце таксама:

Хто такі Аляксандр Сырскі, камандуючы ўкраінскім наступам пад Ізюмам

Валерый Залужны пакідае пасаду Галоўнакамандуючага УСУ

«З Залужным відавочная рэч: Зяленскі не можа ім кіраваць». Украінскае грамадства і войска напружылася ў чаканні лёсавызначальнай адстаўкі 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
2
0
Маннергейм/адказаць/
09.02.2024
Умный, Таму тэарэтыкам лепей кіраваць стратэгіяй, а практыкам непасрэдна аператыўнымі дзеяннямі. Сырскі быў на сваём месцы, а зараз яму замест вайны прыдзецца больш палітыкай займацца, вось Залужны палітычную частку не вывез.
0
бабруйчанін/адказаць/
09.02.2024
гусь, Вы да 2020 глядзелі " єха даждзя" ці малахава з усхода зараз серыал " слуга народа " з поудня .. Лепш паспрабуйце чытаць свае
09.02.2024
сырский, он же генерал 200 и мясник. Марионетка Зе и ермаковской опы. Позор зеленскому, который должен был уволить кремлевских - ермака, татарова и прочих, а замахнулся на Героя Украины. Позор.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930