Знайсці
08.02.2024 / 16:4711РусŁacБел

Мошчы «распятага хлопчыка», якога для антысеміцкай прапаганды выкарыстоўвалі нацысты, прывезлі ў Гомель

Гомельская епархія БПЦ паведаміла 8 лютага аб тым, што з Польшчы ў Гомель дастаўлены каўчэг з часціцай мошчаў немаўляці-мучаніка Гаўрыіла Беластоцкага. Акрамя незвычайнасці падзеі — дастаўкі падарунка з «недружалюбнай» краіны — увагу «Флагштока» прыцягнула неадназначная гісторыя гэтага праваслаўнага святога. Яго выкарыстоўвалі для прапаганды антысемітызму, у тым ліку, нацысты і калабарацыяністы ў перыяд Другой сусветнай вайны.

Фота: Гомельская епархія

Паводле паведамлення епархіі, «архіепіскап Беластоцкі і Гданьскі Іакаў, адказваючы на ​​просьбу архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана, перадаў у дар Гомельскай епархіі часцінку мошчаў немаўляці-мучаніка Гаўрыіла, для сталага знаходжання ў храме-музеі ў гонар Сабора Беларускіх святых пры Гомельскім епархіяльным упраўленні». Епіскап Стэфан падкрэсліў, што пра гэта асабіста хадайнічаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веньямін, кіраўнік БПЦ.

У інфармацыі епархіі пазначана, што мошчы Гаўрыіла «з 1944 па 1992 гады захоўваліся ў гродзенскай Пакроўскай царкве, адкуль урачыста былі перанесены ў Свята-Мікольскі сабор Беластока».

Але пра тое, якім чынам падчас акупацыі нацыстамі мошчы апынуліся ў гродзенскай царкве, епархія змаўчала.

Але ёсць факты, размешчаныя ў адкрытым доступе.

«Ушанаванне Гаўрыіла Беластоцкага было адноўлена нацыстамі сумесна з беларускімі і польскімі калабарацыяністамі ў перыяд нямецкай акупацыі Беларусі. Яго мошчы з Музея атэізму былі перанесены ў кафедральны Праабражэнскі сабор Мінска. У сяле Заблудаве на грошы акупацыйных нямецкіх уладаў была пабудавана царква, дзе размясцілі частку мошчаў. У 1944 годзе пры адступленні гітлераўцы дапамаглі арганізаваць перавозку мошчаў з Мінска ў Гродна ў царкву Покрыву Божай Маці, дзе яны знаходзіліся ў падвале да 1992 года», — гаворыцца ў рускамоўнай Вікіпедыі са спасылкай на крыніцы.

Там жа ўказана, што Гаўрыіл Беластоцкі — святы, згодна з уяўленнямі, распаўсюджанымі сярод вернікаў праваслаўнай царквы, закатаваны іудзеямі. Яго шанаванне падвяргаецца крытыцы як прыклад крывавага паклёпу на яўрэяў і прапаганды антысемітызму. 

Невядома ніякіх архіўных матэрыялаў па гісторыі Гаўрыіла. Мяркуецца, што легенда пра Гаўрыіла не мае рэальнай асновы і была сканструяваная.

Абраз Гаўрыіла Беластоцкага

Яшчэ адно вялікае пытанне — ці сапраўды Гаўрыіл Беластоцкі быў прызнаны святым. Розныя аўтары пра кананізацыю Гаўрыіла паведамляюць супрацьлеглыя звесткі. На афіцыйным сайце Беластоцкага сабора Мікалая Цудатворца, у якім захоўваюцца мошчы Гаўрыіла, без указання першакрыніц і спасылак гаворыцца, што ў 1820 годзе ў стогадовы юбілей адкрыцця мошчаў пакутнік Гаўрыіл быў прылічаны да ліку святых, акт кананізацыі абвясціў патрыярх Канстанцінопальскі Грыгорый V.

Аднак гісторык Рускай царквы Яўген Галубінскі ў фундаментальнай працы «Гісторыя кананізацыі святых у Рускай Царкве» піша, што ніякай афіцыйнай кананізацыі ад імя Найсвяцейшага сінода немаўляці Гаўрыіла не было нават як мясцовашанаванага святога.

Даследаванні Галубінскага аб адсутнасці кананізацыі Свяцейшым сінодам Гаўрыіла пацвярджае член Свяцейшага сінода з 1819 года, мітрапаліт Маскоўскі Філарэт (Драздоў) . У адным са сваіх твораў, напісаным у 1820-х гадах з нагоды ўнясення Гаўрыіла ў «Слоўнік гістарычны пра святых угоднікаў праваслаўнай расійскай Царквы», на падставе паказання «Гісторыі Іерархіі» Філарэт піша, што «ні гэтая гісторыя, ні царкоўны склеп (пра які згадвалася ў аповедзе пра здабыццё мошчаў Гаўрыіла), ні архімандрыт Казачынскі не маюць права прылічаць да святых».

Выглядае дзіўным, што гомельскі архіепіскап папрасіў прывезці мошчы менавіта гэтага святога з супярэчлівай гісторыяй, у той час як дзяржаўная ідэалогія заклапочаная кампаніяй аб «генацыдзе беларускага народа» і судзіць нават мёртвых прадстаўнікоў калабарацыйнага руху.

Чытайце таксама:

Ігумення Гаўрыіла пра тых, хто выехаў: Не пакаюцца — прамая дарога ў пекла

Святар Лемяшонак заклікаў ахвотных хутчэй пераязджаць у Беларусь, бо хутка сюды прыедзе «ўся Еўропа» і месца можа не хапіць

Свята-Елізавецінскі манастыр кожны месяц аплачвае аўтамабіль для расійскіх вайскоўцаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
23
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
5
1
Суповой пакетик,/адказаць/
08.02.2024
 Забыла упомянуть, что Дубнов - уроженец Беларуси... Страна может им гордиться. Только жалко, что многое у него не получилось - по объективным причинам. Например, развеять эту позорную байку про "распятого мальчика"...
6
Автандил Намаладзе /адказаць/
08.02.2024
Суповой пакетик, Семен Маркович? Ну да евреи не могу совершать преступления они же избранные. И дело Маркса Энгельса Ленина живет и побеждает не смотря на всю кровь и страдания которые произошли от людишек вооруженных комунистической теорией.
2
Суповой пакетик/адказаць/
08.02.2024
Автандил Намаладзе, избранный Вы наш, Вы о чем? Ну не знаете Вы биографии Дубнова, от которого Ленину и компании досталось так, как мало от кого им доставалось, - ну так хоть не кричите об уровне своей эрудиции на всех углах!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031