Знайсці
08.02.2024 / 10:4813РусŁacБел

Бондарава непераканаўча апраўдваецца за тое, чаму 17 гадоў не працавала

Даносчыцы Вользе Бондаравай, якая сабралася на выбары, давялося тлумачыць, чаму за сваё жыццё яна афіцыйна працавала толькі два гады.

Вольга Бондарава. Фота: сацыяльныя сеткі

Яна піша ў сваім канале, што пабачыла гэта пытанне ад каментатара ў адным з чатаў.

«Мяне спыталі, чым я займалася з 2000 па 2017 гады, то-бок з моманту заканчэння сярэдняй школы да паступлення ў індустрыяльна-педагагічны каледж пры РІПА.

Адказ: займалася дзіцем і сям'ёй.

Таму што я ў першую чаргу жанчына, жонка і маці, захавальніца хатняга ачага. Лічу, што гэта першачарговая задача любой жанчыны — і хай мяне праклянуць за гэтыя словы феміністкі і іншыя калупалкі».

Бондарава піша, што заўсёды была побач з дачкой.

«І, дзякуй Богу, выгадавала яе разумніцай, добрай, спагадлівай дзяўчынкай, якая цяпер ужо ператварылася ў дзяўчыну, сапраўдную памочніцу і сяброўку».

Расказала і пра мужа.

«Што тычыцца шлюбу, то тут усё гэтак жа адназначна, як з мацярынствам: муж — гэта лёс. Я пазнаёмілася са сваім будучым мужам зусім юнай і шчасліва пражыла ў шлюбе вось ужо 20 гадоў».

Даносчыца дадае, што яна за вяршэнства мужчыны ў сям'і.

Нагадаем, Вольга Бондарава зарэгістравалася кандыдаткай у дэпутаты Мінскага гарадскога савета. Гэта вымусіла яе апублікаваць сваю біяграфію. Мяркуючы па ёй, у другой палове 2010-х камуністка ўпершыню знайшла легальную працу. У 2017-2018 яна працавала ў Гродне ў сферы гандлю. У 2023-м даносчыца ўладкавалася адказнай сакратаркай у газету Камуністычнай партыі Беларусі. Пры гэтым у афіцыйных дакументах выбарчай камісіі Бондарава пазначаная толькі як студэнтка педуніверсітэта.

Чытайце таксама:

«Замах на маю сям'ю!» Ідэолаг з «Белай Русі» просіць абараніць яе ад Бондаравай

41-гадовая даносчыца Бондарава расказала пра свой легальны вопыт працы — агулам два гады за жыццё

«Баюся, што яны гатовыя на ўсё». Бондарава расказала, як ёй цяжка жывецца на белым свеце

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
13
Ха-ха
70
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
9
0
Гісторык/адказаць/
08.02.2024
Сяржук Сухараўскі, ёсць шэраг прынцыповых адрозненняў гісторый з Самойлавым і Бондаравай:

1.Забойства Самойлава супала па часе з расколам у расейскім РНЕ. Таму наўрадці гэта быў вынік дзейнасці КДБ, хай яно заўсёды пільна і сачыла за актывістамі "рускага свету".
2.Прессаванне актывістаў рускага свету заўсёды супадала па часе з абвастрэннем адносінаў з Крамлём. Напрыклад арышт берасцейскіх калумністаў Рэгнума супал па часе з газавай вайной і прэтэнзіямі кіраўніцтва Распатрэбнадзора на чале са спадаром Данквертам да Беларусі ў кантрабандзе падсанкцыйных харчоў.
3.Але тады лукашэнка ня быў такім залежным ад Крамлю, а чарговая ўнутраная адліга і дыстанцаванне ад расейскай авантуры ва Ўкраіне дазваляла лукашэнку разлічваць на пэўную падтрымку захаду. Зараз нічога з гэтага няма. лукашэнка цалкам залежны ад крамлю - як фінансава, так і лагістычна. Пакуль яшчэ магчыма не дазваляць пракрамлеўскім актывістам інстытуцыалізавацца па-за межамі расейскіх дзяржаўных устаноў уплыву. Таксама яшчэ магчыма пісаць Бондаравай ў пэўных выпадках вельмі ветлівыя адпіскі на яе звароты (якіх вельмі шмат). Але рэпрэсаваць яе ва ўмовах, калі ў цэнтры Менску расейскі сюзэрэн ставіць помнік Неўскаму як сімвал каланіяльнага ўплыву - ужо нельга. Бо не зразумеюць Крэмль ды Z-супольнасць гэткага "самалойства".
2
Йажымаць!/адказаць/
08.02.2024
Гісторык, У Беларусі патрэбна з'яўляцца больш маскоўскіх патрыётаў, такіх як Глеб Самойлаў. Нашмат больш.
3
Максим Дизайнер/адказаць/
09.02.2024
Все правильно сдала. Сами хай за эти грошИ работают.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930