Знайсці
08.02.2024 / 02:068РусŁacБел

«Замах на маю сям'ю!» Ідэолаг з «Белай Русі» просіць абараніць яе ад Бондаравай

Намесніца старшыні гродзенскай абласной арганізацыі «Белая Русь» Святлана Вараніца, якая раней выступала супраць Бондаравай і Азаронка, зноў не змагла змаўчаць. 

Намесніца кіраўніка «Белай Русі» па Гродзеншчыне Святлана Вараніца пікетуе ля генконсульства Польшчы ў Гродне, 13 лютага 2023 года. Фота: «Гродзенская праўда»

Днямі даносчыца Вольга Бондарава апублікавала праграму, з якой ідзе ў дэпутаты Мінгарсавета. 

«Як маці, я буду змагацца за душы і розумы кожнага беларускага дзіцяці, імкнучыся адвесці ад нашых дзяцей пагрозу разбэшчвання і дэградацыі», — паабяцала яна.

Вараніца такой «змагарцы» не рада. Яна просіць не дапусціць такой самадзейнасці Бондаравай.

«Паважаная бацькоўская і педагагічная грамадскасць! Вы давалі згоду на такую «барацьбу» за душы і розумы кожнага беларускага дзіцяці? У нас ёсць нормы права, практыка, звычаі, каб кожны, хто захоча, стаў раптам «змагацца»?

Я як грамадзянін Рэспублікі Беларусь і мама катэгарычна пярэчу, каб староннія людзі па-за сферай сваёй кампетэнцыі і паўнамоцтваў змагаліся за душу і розум майго дзіцяці. Любую спробу такой «барацьбы» буду расцэньваць як замах на маё гарантаванае і ахоўваемае Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь права на выхаванне дзяцей, а таксама ўмяшанне ў справы сям'і», — напісала Вараніца ў сваім канале.

Зрэшты, шанцаў стаць дэпутатам у Бондаравай пакуль няма. Па яе акрузе зарэгістраваныя і кандыдат-фаварыт, і яго спарынг-партнёр. Выглядае, што Бондаравай выдзеляць толькі апошняе месца ў выніковым пратаколе.

Чытайце таксама:

Кіраўніца гродзенскай «Белай Русі» патроліла Бондараву

«Не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай». Ідэолаг з «Белай Русі» выступіла з нечаканым прызнаннем

Бягун — Бондаравай: Забылася, як выцоквала набойкамі з ГУБАЗіКа з выглядам аба*ранага янота?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
31
Панылы сорам
9
Ха-ха
54
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
5
6
гоблен/адказаць/
08.02.2024
Возьмите же собаку на поводок! И упразднить государственность! За ненадобностью. Призываю! 🤣🤣🤣
1
Pest control/адказаць/
08.02.2024
гоблен, Дзе ты мешкаеш? Пішы адрэс. Згодзен узяць на павадок і адвезці да ветэрынараў.
0
Людзьмі звацца/адказаць/
08.02.2024
Я як грамадзянін Рэспублікі Беларусь і мама катэгарычна пярэчу, каб староннія людзі па-за сферай сваёй кампетэнцыі і паўнамоцтваў змагаліся за душу і розум майго дзіцяці. Любую спробу такой «барацьбы» буду расцэньваць як замах на маё гарантаванае і ахоўваемае Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь права на выхаванне дзяцей, а таксама ўмяшанне ў справы сям'і», — напісала Вараніца ў сваім канале.

Шаноўная Святлана Ўладзіміраўна Вараніца!
Ці вы ня ведалі, што такое таталітарызм? Гэта менавіта такі лад, калі рэжым у выглядзе Шарыкавых-Бондаравых лезе да кожнага ў ложак, душу і розум, а вашыя дзеці вам не належаць. Ён надыходзіць не адразу, а паступова. Таму нямагчыма дзеля дасяжнасці да карыта заставацца доўгія гады чыноўнікам (у т.л. ідэёлагам) дыктатара на поўшышачкі, а на астатнія поўшышачкі адчуваць сабе не халуйкай-марыянеткай, а кімсці падобным на асобу. І словы "Людзьмі звацца" - гэта менавіта пра гэта. Немагчыма адначасова посціць у сваёй інсце тэгі "#своихНебросаем" у знак падтрымкі ўварвання расейскай імперыі ва Ўкраіну, і адначасова ідэнтыфікаваць сабе як беларуску і прыхільніцу беларускай незалежнасці, а не тутэйшую жыхарку Паўночна-Заходняга края пад панаваннем расейкага цара. Можа вы і марылі аб вяртанні СССР "з чалавечым тварам", як калісці Гарбачоў, але ж ён вяртаецца ў самым мярзотным абліччы звар'яцелых Азаронкаў-Бондаравых ды разнастайных Z-гестапаўцаў. І выйсце тут толькі адзінае - высвятліць для сабе, на чыім вы баку - чалавечай годнасці альбо зацвілага мінулага пад панаваннем карумпаванай сям'і ўзурпатара.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930