Знайсці
07.02.2024 / 16:441РусŁacБел

Беларус, арыштаваны ў Арменіі на запыт лукашэнкаўскіх сілавікоў, звярнуўся па палітычны прытулак

Грамадзянін Беларусі Яраслаў Новікаў, якога затрымалі ў Арменіі паводле запыту сілавых структур лукашэнкаўскай Беларусі, звярнуўся да армянскіх уладаў па атрыманне палітычнага прытулку, паведамляе «Радыё Свабода».

Арменія. Фота ілюстрацыйнае

«Я ўчора ўвечары сустрэўся з Яраславам. У яго ўсё нармальна, ніякіх праблем няма. Мы параіліся, і ён ужо падаў заяву аб наданні прытулку, таму што ёсць сур’ёзныя асцярогі аб ягоным пераследзе ў выпадку перадачы Беларусі і новых абвінавачаннях», — паведаміў «Радыё Свабода» юрыст Хельсінкскай асацыяцыі ў Арменіі Араік Папікян, які прадстаўляе інтарэсы Яраслава Новікава.

Адвакат дадаў, што Яраслаў Новікаў выканаў усе працэдурныя патрабаванні заканадаўства Арменіі аб звароце па палітычны прытулак.

«Заяву ўжо падалі і выканалі ўсе неабходныя працэдуры і рэгламенты — Яраслаў звярнуўся з такой заявай цягам 15 дзён пасля ягонага затрымання», — патлумачыў ён.

Араік Папікян паведаміў, што 8 лютага накіруе скаргу ў апеляцыйны суд у Ерэване на рашэнне суда першай інстанцыі аб арышце Яраслава Новікава на 40 дзён.

«Мы будзем хадайнічаць аб разглядзе апеляцыі ў вусным парадку, але па гэтым пытанні мусіць быць асобнае рашэнне суддзі, які будзе разглядаць скаргу. Суддзя мае права адхіліць такое хадайніцтва і праводзіць пасяджэнне ў пісьмовым парадку пры адсутнасці бакоў. Для справядлівасці, вядома ж, разгляд у вусным парадку будзе больш справядлівым і аб’ектыўным», — удакладніў адвакат Яраслава Новікава.

Раней суд Арменіі 4 лютага ўзяў Яраслава Новікава пад варту на 40 дзён для далейшай перадачы ўладам Беларусі пасля атрымання адпаведных дакументаў з Мінска.

Грамадзяніна Беларусі Яраслава Новікава затрымалі 2 лютага ў Арменіі пры перасячэнні мяжы з Грузіяй, калі высветлілася, што яго ўлады Беларусі абвясцілі ў міждзяржаўны вышук СНД паводле факту ўхілення ад службы ў войску. Раней яму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай.

Раней Новікаў планаваў пераехаць з Грузіі ў Балгарыю, але не атрымаў візы. Яму параілі атрымаць неабходную візу на радзіме, але Новікаў туды не паехаў праз рызыку быць арыштаваным. Замест гэтага ён адправіўся ў суседнюю Арменію, каб падацца на візу там.

Адвакат беларуса Яраслава Новікава паведаміў, што беларускія дакументы, на падставе якіх суд ухваліў рашэнне аб арышце, не адпавядалі заканадаўству Арменіі і Еўрапейскай канвенцыі.

Чытайце таксама:

Суд у Арменіі арыштаваў на 40 дзён беларуса для яго далейшай перадачы на радзіму

У Арменіі затрымалі ўхіліста ад войска з Беларусі. Яго могуць выслаць на радзіму

Ніякіх Турцыі, Арменіі і Казахстана. У якія краіны не варта ехаць, калі баіцеся затрымання і экстрадыцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2
07.02.2024
Такія людзі толькі дыскрэдытуюць панятак «палітычны прытулак» і «палітвязень». На плошчы выходзіў? За кратамі сядзеў? У нейкіх справах удзельнічаў? Не? Дык і не называйся палітычным. Ухіляешся ад службы – ухіляйся на здароўе, але не трэба пасля гэтага рабіць з сябе палітуцекача
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031