Знайсці
07.02.2024 / 14:45РусŁacБел

Маршрутка была на «лысай» гуме. Падрабязнасці аварыі ў Бярэзінскім раёне

Сёння днём паблізу вёскі Васілеўшчына ў ДТЗ з маршруткай пацярпелі 8 чалавек.

Следчыя ўстанавілі, што гума на пярэдняй восі мікрааўтобуса непрыдатная для эксплуатацыі з прычыны зносу.

Па папярэдняй інфармацыі, кіроўца маршруткі падчас руху адцягваў увагу, глядзеў у мабільны тэлефон. Пасажыры рабілі яму заўвагі і нават знялі гэта на камеру мабільнага тэлефона за некалькі секунд да аварыі.

Неабходна адзначыць, што 31-гадовы мужчына неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за парушэнні, звязаныя з перавозкай пасажыраў, а ў кастрычніку мінулага года, кіруючы маршруткай, быў вінаватым у ДТЗ.

Следчымі распачата крымінальная справа па ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прыцягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Чытайце таксама:

У Бярэзінскім раёне маршрутка напаролася на дарожную агароджу

Як маршрутны бізнэс прагінаюць пад дзяржаўныя аўтапаркі

«Стаміўся прыбіраць салон». Кіроўцы абурыліся перакусам пасажыраў у маршрутках

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930