Знайсці
05.02.2024 / 07:441РусŁacБел

Тэнісіст упершыню ў гісторыі выйграў турнір, прайграўшы першыя сэты ўсіх матчаў

Казахстанскі тэнісіст Аляксандр Бублік стаў пераможцам турніру ў французскім Манпелье з прызавым фондам амаль €580 тыс.

Аляксандр Бублік. Фота: Sue McKay

У фінале Бублік, 27-я ракетка свету, перамог харвата Борну Чорыча (37-ы) з лікам 5:7, 6:2, 6:3.

Бублік правёў на турніры чатыры матчы і ў кожным прайграваў першы сэт — канадцам Дзянісу Шапавалаву і Феліксу Ажэ-Альясіму, а таксама Аляксандру Шаўчэнку (Казахстан) і Чорычу.

Такім чынам Бублік стаў першым у гісторыі ATP (Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў), хто выйграў турнір пасля паражэнняў у першых сэтах усіх матчаў, звяртае ўвагу РБК.

Бублік выйграў чацвёрты тытул ATP у кар'еры і другі ў Манпелье, дзе ён перамагаў у 2022-м.

За перамогу ў Манпелье ён атрымае 250 рэйтынгавых балаў і €88 тыс. прызавых. У новай версіі рэйтынгу ATP у панядзелак ён падымецца на 23-е месца.

Аляксандр Бублік да 2016 года выступаў за Расію.

Чытайце таксама:

Сабаленка знялася з турніру ў сталіцы Катара

Калі Сабаленка верне сабе званне першай ракеткі

Арына Сабаленка з лёгкасцю выйграла Australian Open

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Жвір/адказаць/
05.02.2024
Малайчына Бублік! Бублік баец. А што Астапенка, ці перамагла ў жаночым фінале?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера