Знайсці
01.02.2024 / 11:5412РусŁacБел

Памятаеце фрыка з шыкоўнымі вусамі з маршаў ябацек? Вось як ён цяпер выглядае

Цімур Прахін раней узначальваў шэсці за Лукашэнку, а цяпер гастралюе з выступамі пра палітыку.

З Наталляй Эйсмант. Фота: «Мінская праўда»

Прахіну 39 гадоў, ён бацька дваіх дзяцей, у разводзе. Скончыў прыватны інстытут сучасных ведаў імя Шырокава. Пасля спрабаваў займацца музыкай.

Сябе ён называе выканаўцам «сучаснай патрыятычна-маральнай песні». Спявае на праўладных канцэртах.

На праўладным шэсці ў 2020-м. Фота: «Наша Ніва»

Прахін яшчэ і кіраўнік рэспубліканскага праекта «У рэжыме праўды». Сутнасць праекта ў тым, што прапагандысты ездзяць па розных прадпрыемствах і расказваюць пра сваё бачанне палітыкі і інфармацыйнага поля.

Калі раней Прахін хадзіў з густымі вусамі і хвосцікам, то пасля змяніў імідж — вусы згаліў, зрабіў кароткую стрыжку і меліраванне.

Так Прахін выглядае цяпер. Фота: «Гомельская праўда»

Праўда, уляцець у топы хіт-парадаў артысту-палітінфарматару гэта пакуль не дапамагло.

Чытайце таксама:

З крыжам, сцягам і з вусамі. Расказваем, што за тройца ўзначальвае лукашэнкаўскія шэсці

«Як вам атрымалася ў адным месцы сабраць столькі фрыкаў?»: Блогеры-ябацькі жорстка перасварыліся між сабой

Выканаўца песні «Любимую не отдают» не разумее, чаму яе ненавідзяць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
20
Ха-ха
66
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
9
01.02.2024
"Шыкоўныя вусы"?!  Неахайныя, недагледжаныя да сьмехаты зарасьці пад носам! 
0
цимур пранкин/адказаць/
02.02.2024
А может любовь к усам пропала?
02.02.2024
Андрусь, чувак просто перестал верить в усы...))))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера