Знайсці
31.01.2024 / 09:494РусŁacБел

Хрэніна ўзнагародзілі ордэнам за барацьбу супраць каланіялізму

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін узнагароджаны адным з найвышэйшых ордэнаў Кубы — ордэнам «Плая Хірон», паведамляе прэс-служба ведамства.

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін узнагароджаны ордэнам «Плая Хірон». Усе фота: Фота: Ян Гарбанюк / «Ваяр»

Ордэн уручаецца кубінцам і замежнікам, кіраўнікам дзяржаў і ўрадаў за выдатныя адрозненні ў барацьбе супраць імперыялізму і рэакцыйных сіл, за высокія дасягненні ў імя міру і прагрэсу чалавецтва.

 

Выступаючы перад прысутнымі на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання, Віктар Хрэнін сказаў: 

«Перакананы, што найперш гэта ацэнка штодзённай ратнай працы ўсіх вайскоўцаў беларускай арміі. Я ўсведамляю той высокі ўзровень адказнасці, які ўсклала на мяне гэтая ўзнагарода. Хачу запэўніць, што мы прыкладзем усе свае сілы для забеспячэння міру і бяспекі».

 

Беларусь у лютым 2022 года стала краінай-саўдзельніцай у агрэсіі Расіі супраць Украіны. 

Хрэнін цяпер знаходзіцца на Кубе з афіцыйным візітам.

@tokbelarus «Хрэнін – бесхрыбетны, але вельмі зручны». Сахашчык-малодшы распавёў, каго з генералаў паважаюць у беларускім войску #Беларусь#армиябеларуси#армия#всрб#полккалиновского#новостибеларуси#беларусьновости#нашаніва♬ Softcore - avdloss

Чытайце таксама:

Сахашчык-малодшы: «Хрэнін — бесхрыбетны, але вельмі зручны»

Лукашэнка давёў генералам, што Польшча і Літва значна горшыя нават за вайну ва Украіне

Кіраўнік АНТ Маркаў: Мне б хацелася, каб мы пайшлі далей, каб у атачэнні «Вагнера» і 3214 пілі спакойна каву на Елісейскіх палях

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Сымон/адказаць/
31.01.2024
Чарговы шакаладны медаль паркетнаму генералу. Неўзабаве будзе нагадваць генерала Кашпіроўскага з серыі "Ідаліада" серыяла "Масяня"
0
Ёсік/адказаць/
31.01.2024
Так вось у ваякі, які не ваюе па-сапраўднаму, на кіцелі шмат медалёў. Хутка шчэ адзін дадуць - 35 гадоў сканчэньня вайны ў Афганістане, хаця хрэнін аніякім бокам да той вайны.
0
кісё/адказаць/
31.01.2024
Ёсік, а вы медалі КНДР-скіх ці бачылі?)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера