Знайсці
29.01.2024 / 09:1627РусŁacБел

«У Орбана пісталет, а ў нас базука». Еўрасаюз прыгразіў разваліць эканоміку Венгрыі, калі тая зноў заблакуе дапамогу для Украіны

Выданне Financial Times азнаёмілася з унутраным дакументам ЕС, у якім апісаны план жорсткіх дзеянняў на выпадак блакіроўкі Венгрыяй чарговага пакета дапамогі Украіне ўжо ў гэты чацвер. Вось, што напісана ў плане.

Венгерскі прэм'ер Віктар Орбан падчас саміту ЕС у Брусэлі. Фота: Virginia Mayo / AP

«Згодна з распрацаваным планам ЕС, які падтрымала большасць краін блока, Венгрыя цалкам пазбавіцца ўсякага еўрапейскага фінансавання, калі яшчэ раз заблакуе дапамогу Украіне», — напісала Financial Times, прачытаўшы адпаведны дакумент ЕС, якога няма ў публічным доступе.

У дакуменце пазначана, што Венгрыя мае «вельмі высокі дзяржаўны дэфіцыт сродкаў, вялікую інфляцыю, слабую валюту, а таксама абслугоўвае свой дзярждоўг за кошт датацый ЕС больш за любую іншую еўрапейскую краіну».

Як пішуць аўтары новай стратэгіі, калі венгерскі ўрад ізноў заблакуе выдзяленне 50 мільярдаў еўра дапамогі Украіне на галасаванні 1 лютага, то іншыя кіраўнікі дзяржаў назаўсёды адмовяцца фінансаваць Венгрыю і паралізуюць яе эканоміку.

«Настрой сярод чальцоў ЕС стаў больш суровым. Які ў нас саюз, калі мы дазваляем такія паводзіны і шантаж з боку Венгрыі? Хопіць, дастаткова. 

Прыйшоў час сказаць Орбану, што хоць ён можа мець пісталет, але ў нас ёсць базука», — заявілі выданню Financial Times некалькі еўрапейскіх дыпламатаў.

У адказ на гэта прадстаўнік Венгрыі па справах ЕС Янаш Бока заявіў, што яго краіна «не паддасца ціску».

Але пры гэтым ён дадаў, што краіна не жадае правяраць пагрозы з боку ЕС і гатова ісці на кампраміс у выглядзе згоды на выдзяленне 50 мільярдаў еўра Украіне пры ўмове, што Венгрыя ў адказ атрымае гарантаванае права вета пры абмеркаванні дапамогі Украіне ў наступныя гады.

Як піша Financial Times, гэта ўмова была адхілена іншымі членамі ЕС, бо «яны не хочуць сутыкацца з шантажом кожны год і ісці на саступкі Орбану».

Нагадаем, што Венгрыя з'яўляецца адзінай краінай ЕС, якая рэгулярна сабатуе аказанне вайсковай і фінансавай дапамогі Украіне, аддаючы перавагу адкрытаму супрацоўніцтву з Расіяй і Беларуссю. 

Аднак краіна часам ідзе на кампрамісы з саюзнікамі, як, напрыклад, гэта адбываецца з перамовамі па ўступленні Швецыі ў НАТА. 

Пры гэтым прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан мае ўсе шанцы стаць часовым прэзідэнтам усяго Еўрасаюза ўжо сёлета, хоць яго і адкрыта называюць «траянскім канём» Пуціна.

@nashaniva У Венгрыі лічаць, што Беларусь таксама ўвойдзе ў Еўрасаюз #беларусь#навіныбеларусі#беларусьсейчас#беларускіцікток#нашаніва#белорусы#новостибеларуси#беларусьновости#евросоюз♬ Sun - Adrian Berenguer

Чытайце таксама:

Венгерскі палітык заявіў, што ў выпадку паразы Украіны Венгрыя будзе прэтэндаваць на Закарпацце

Вялікі скандал вакол ААН: супрацоўнікі арганізацыі ўдзельнічалі ў нападзе ХАМАС на Ізраіль

ЗША таемна папярэдзілі Іран аб падрыхтоўцы тэракту на могілках, але той дазволіў яму здарыцца

Прыязны да Расіі прэм'ер Славакіі нечакана стаў на бок Украіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
71
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
6
0
Не да законаў/адказаць/
29.01.2024
abw.by, дзякуй, паржаў
0
Ватман/адказаць/
29.01.2024
Максим Дизайнер, столькі, колькі ты сядзіш у путлера
4
Ерома/адказаць/
29.01.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930