Знайсці
26.01.2024 / 12:01РусŁacБел

Выйшла кніга «Уводзіны ў філасофію» зняволенага Уладзіміра Мацкевіча

Выдавецтва «Янушкевіч» выпусціла кнігу «Уводзіны ў філасофію» Уладзіміра Мацкевіча, заснаваную на цыкле лекцый, якія палітвязень Уладзімір Мацкевіч прачытаў 15 гадоў таму.

Ідэі, разважанні і праблемы, якія прагучалі ў іх, шмат гадоў натхнялі тых, хто ставіць сабе задачу «Думаць Беларусь», і, нарэшце, стэнаграмы лекцый сталі кнігай.

«Введение в философию» Уладзіміра Мацкевіча — гэта «рэдкі для Беларусі і, у цэлым, для гэтага акадэмічнага жанру, прыклад філасофіі «ад першай асобы».

Аўтар не займае дыдактычную дыстанцыю, каб расказаць пра філасофію як сферу ведаў. Яго разважанне і ёсць арыгінальнае філасофстваванне, якое акрэслівае поле, мэты і ўмовы свайго існавання. Гэта і робіць кнігу займальнай і ў добрым сэнсе інтрыгуючай», — так адгукнулася пра кнігу доктар філасофіі Таццяна Шчытцова.

Кнігу можна набыць на сайтах Knihauka.comAllegro.pl.

Уладзіміра Мацкевіча затрымалі 4 жніўня 2021 года. У чэрвені 2022 года яго асудзілі на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па артыкулах 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

13 лютага 2023 года ў судзе Шклоўскага раёна адбыўся суд па замене Уладзіміру Мацкевічу рэжыму ўтрымання на больш жорсткі. У выніку яго перавялі ў магілёўскую Турму № 4.

14 мая яму споўніцца 68 гадоў.

Чытайце таксама:

Ціханоўская зарэгістравала фонд на імя асуджанага філосафа Уладзіміра Мацкевіча? Канечне, фэйк

«Трэба навучыцца жыць раслінным жыццём». Філосаф Уладзімір Мацкевіч перанёс у турме аперацыю

«Піша, але на волю нічога перадаць не можа». У зняволенага Уладзіміра Мацкевіча ў турме з'явіліся праблемы са здароўем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера