Знайсці
25.01.2024 / 18:052РусŁacБел

«На мяжы нас усе ўжо ведаюць». Беларусы дзевяць месяцаў шукаюць кошку, якая згубілася на памежным пераходзе

Сям'я беларусаў ужо дзевяць месяцаў шукае ў Польшчы тайскую кошку — гадаванка ўцякла з машыны падчас надгляду на памежным пераходзе «Брэст-Цярэспаль». Да наступлення халадоў гаспадары самастойна ездзілі на мяжу, цяпер пошукамі займаюцца валанцёры, піша Most.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Unsplash

«На мяжы нас усе ўжо ведаюць, — расказалі гаспадары кошкі. Надзея, што гадаванка знойдзецца, растае з кожным днём. — У лесе яна проста загінула б. Так што варыянтаў няшмат: альбо яе хтосьці падабраў і аддаў у прытулак для жывёл, альбо ўжо ўсё», — усведамляюць гаспадары. Але тым не менш не здаюцца.

Згубленая кошка была чыпаваная. Аднак валанцёры і прытулкі не заўсёды скануюць чыпы жывёл — гэта ўскладняе пошукі.

За час пошукаў беларусы пазнаёміліся з людзьмі, гадаванцы якіх гэтак жа ўцякалі падчас надглядаў на мяжы. Па словах беларусаў, кожны месяц збягае хоць бы адзін кот. А гісторый са шчаслівым канцом яны не ведаюць.

«На мяжы вялікі лясны масіў. Калі жывёліна паспее туды ўцячы, то злавіць яе будзе складана. Праблема і ў тым, што гаспадар не мае права адразу ж бегчы за гадаванцам — трэба атрымаць дазвол ад памежніка. Так губляюцца каштоўныя секунды».

Звычайна жывёлы збягаюць пры праходжанні мяжы з-за стрэсу. Яны палохаюцца рэзкіх гукаў, незнаёмых людзей і нязвыклых пахаў.

«Таму мы хацелі б даць параду ўсім, хто перавозіць сваіх катоў: абавязкова прывязвайце ланцужок да пераноскі. Гэта значна знізіць рызыкі ў момант, калі вы адкрыеце машыну для памежнікаў». 

Чытайце таксама:

Украінскія вайскоўцы для барацьбы з пацукамі вязуць на фронт катоў

«Прасілі нават адключыць яго ад ШВЛ». Хлопец з Гродна выкараскаўся з амаль безнадзейнай сітуацыі, а цяпер адкрыў гатэль для сабак

«Мёртвая котка ў акне, а тыя, што ў жывых, елі прусакоў». Пекла ў мінскай кватэры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
12
Абуральна
2
1
Жвір/адказаць/
25.01.2024
Вой, якая прыгажуня. Шкада, канечне, можа хто знойдзе ды верне.
25.01.2024
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Unsplash
https://nashaniva.com/334858
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031