Знайсці
25.01.2024 / 15:292РусŁacБел

Рада БНР заклікае шырока адзначыць 100-годдзе Васіля Быкава

19 чэрвеня споўніцца 100 гадоў з дня народзінаў пісьменніка. З гэтай нагоды Рада Беларускай Народнай Рэспублікі звярнулася да беларусаў з заклікам шырока адзначыць гэтую дату «ды прадэманстраваць нашую еднасць у абароне нацыянальных каштоўнасцяў».

«Быкаў узняў беларускую літаратуру на сусветны ўзровень і быў у першым шэрагу змагання за аднаўленне незалежнасці Беларусі, за нацыянальнае Адраджэнне. Ён не баяўся казаць праўду ў твар дыктатару і апошнія гады жыцьця мусіў правесьці на чужыне, — гаворыцца ў размешчаным звароце. — Да гэтага часу ў сталіцы Беларусі, нягледзячы на шматгадовыя патрабаваньні грамадзкасьці, няма ні вуліцы Васіля Быкава, ні помніка выбітнаму пісьменьніку. Спыненыя і «быкаўскія дні» на ягонай малой радзіме, на Ушаччыне, якія штогод зьбіралі аматараў прыгожага пісьменства»

«Беларусь адродзіцца, калі не скарыцца чужой сіле», — прыгадваюць словы Васіля Быкава аўтары звароту.

«Пры сапраўды беларускай уладзе юбілей пісьменніка быў бы агульнанацыянальнай падзеяй, аднак цяперашні прамаскоўскі рэжым насаджае чужынскія святы», — падкрэсліваецца ў звароце.

Рада БНР адзначае, што пакуль памяць Васіля Быкава не ўшанаваная належным чынам на дзяржаўным узроўні, беларусы на Радзіме і ў замежжы маюць «і нагоду, і абавязак прадэманстраваць усяму свету «імя і сілу беларуса», увасобленую і ў постаці вялікага пісьменьніка, і ў асобах лепшых дачок і сыноў Беларусі, якія змагаюцца за яе свабоду».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
Гераіня /адказаць/
26.01.2024
Аліна ўжо падтрымала
0
Алек. Ру/адказаць/
26.01.2024
Лукашысты знойдуць 100500 прычын звесці важнасць падзеі да мінімуму.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера