Знайсці
18.01.2024 / 12:571РусŁacБел

Паглядзіце, які торт падарылі медзведзянятам у Гродзенскім заапарку

Дакладнай даты нараджэння медзведзянят Машы і Лёшы ў заапарку не ведаюць, але па падліках спецыялістаў, яны з'явіліся на свет летась у сярэдзіне студзеня.

Таму было вырашана адсвяткаваць дзень нараджэння гадаванцаў.

Супрацоўнікі заапарка сваімі рукамі зрабілі медзведзянятам салодкі падарунак: яны слаямі выклалі белы хлеб, тварог і печыва, а ў якасці начынкі дадалі мёд і згушчонку. Зверху торт упрыгожылі цукатамі, разынкамі, зефірам, мандарынамі, пернікамі і глазураванымі сыркамі.

«Ці не нашкодзіць ім столькі салодкага?», — пацікавіліся ў каментарах. Але супрацоўнікі заапарку супакойваюць: «Раз на год — можна».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
у сярэдзіне студзеня/адказаць/
18.01.2024
вось добра мядзведзіцы... праўда, бабанькі? нараджае ў сне... а потым прачынаецца, а тут такі сюрпрыз
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031