Знайсці
17.01.2024 / 11:22РусŁacБел

Ксёндз Генрых Акалатовіч ужо два месяцы знаходзіцца ў «Амерыканцы»

У ёй 83 гады назад сядзеў будучы кардынал Казімір Свёнтак.

Генрык Акалатовіч. Фота: katolik.life

Ужо два месяцы пробашча рыма-каталіцкай парафіі святога Юзафа ў Валожыне трымаюць у зняволенні. Генрыха Акалатовіча затрымалі 16 лістапада, на свята Маці Божай Міласэрнасці. З таго часу ніякай афіцыйнай інфармацыі пра тое, у чым абвінавачваюць святара, не з'явілася, піша katolik.life.

Кампетэнтныя органы нічога не паведамляюць пра справу валожынскага пробашча, таксама невядома ні пра абвінавачванне, ні пра расследаванне, ні пра стан здароўя святара блізкім яму людзям — суцэльнае маўчанне. Яны моляцца за яго і просяць аб малітве ўсіх неабыякавых. Адзінае, што кампетэнтная крыніца змагла паведаміць Katolik.life — ксяндзу Генрыху перадалі чарговы набор лекаў, а знаходзіцца ён у Следчым ізалятары КДБ у Мінску.

У гэтым жа СІЗА, якое з савецкага часу называюць «Амерыканкай», больш за паўгода правёў ксёндз Уладзіслаў Лазар у 2012-м, аднак ніякія доказы ягонай віны так і не былі агучаныя — святара абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве. Падобна, што ў гэтым жа абвінавачваюць і ксяндза Генрыха, выказвае меркаванне katolik.life.

Таксама 80 гадоў таму ў «амерыканцы» трымалі святара Казіміра Свёнтка, які пазней стаў першым кардыналам у сучаснай гісторыі Беларусі.

Такім чынам, стала вядома, куды для ксяндза Генрыха можна папрабаваць даслаць ліст, каб падтрымаць святара, распавесці яму пра тое, як шмат людзей моляцца за яго.

Па пашпарце ксёндз мае імя Генадзь, таму адрасатам трэба пазначыць «Генадзь Акалатовіч».

Адрас: СІЗА КДБ 220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, а/с 8

Варта ўлічваць, што ў любым выпадку ліст першапачаткова патрапіць да цэнзара.

Чытайце таксама:

Святару Генрыху Акалатовічу з Валожына выставілі абвінавачванне. Ён застаецца за кратамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
15
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031