Знайсці
16.01.2024 / 20:22РусŁacБел

Тэлеграм-канал мастака Бохана, вядомага сваімі пранкамі, прызналі «экстрэмісцкім»

Тэлеграм-канал беларускага мастака Улада Бохана прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Так 12 студзеня вырашыў суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў. 

Уладзіслаў Бохан

Уладзіслаў Бохан вядомы пранкамі. Ён рассылаў беларускім, расійскім і ўкраінскім настаўнікам лісты з патрабаваннямі далучацца да розных флэшмобаў. Напрыклад, ён правёў «Дзень апрычніка» ў школах на тэрыторыях Украіны, часова акупаваных расійскімі войскамі. Яшчэ ён зрабіў сябе Героем Расіі і прымусіў правесці акцыі ўшанавання ў расійскіх школах.

У спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў таксама патрапілі:

Telegram-каналы і чаты «Солигорская игра», «Нация лидеров», «Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці/BSSF», «Беларусы ў ЗША», «ШОС»;

інстаграм-старонкі «belarus tv», «karina.jр»;

старонкі ва «Укантакце» «Partizan | orchestra», «Першы Рэгiён», «Вячеслав Шевяко»;

фэйсбук-старонка «BG.Media»;

старонка ў «Аднакласніках» «ЕЛЕНА БОРСУК»;

тыкток-старонкі «nil_la», «POLINA_DOZOR», «Belarus», «BelarusyWarszawa», «Жыве Беларусь!».

Чытайце таксама:

Беларус даслаў у расійскія школы загад правесці малебен. Яго правялі, але давялося сурова нагадваць

Беларускі мастак з уласнай ініцыятывы зрабіў сябе Героем Расіі. І прымусіў правесці акцыі ўшанавання ў расійскіх школах

Правінцыйная школа зноў павялася на развод пранкера

Пранкер, які перад рэферэндумам дрэсіраваў беларускіх педагогаў, выйшаў на расійскі прастор. І зноў паспяхова

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031