Знайсці
16.01.2024 / 17:185РусŁacБел

ЕС правядзе аўдыт дапамогі Украіне

Да 1 лютага Еўрапейская служба знешніх дзеянняў (EEAS) хоча правесці аўдыт паставак зброі краінамі ЕС ва Украіну, каб прадставіць яго на саміце лідараў ЕС. Аўдыт праводзіцца пасля просьбы Шольца параўнаць ваенныя пастаўкі краін ЕС ва Украіну. Канцлер ФРГ назваў занадта малымі запланаваныя большасцю краін-чальцоў абʼёмы паставак зброі ва Украіну на 2024 год і заклікаў павялічыць дапамогу.

Брусель праводзіць аўдыт ваеннай дапамогі краін-членаў ЕС Кіеву з моманту пачатку поўнамаштабнага ўварвання на ўкраінскую тэрыторыю расійскай арміі. Пра гэта ў аўторак піша Financial Times са спасылкай на тры інфармаваныя дыпламатычныя крыніцы.

Як зазначае выданне, праверка арганізавана ў адказ на заявы, што некаторыя дзяржавы не змаглі накіраваць Украіне таго аб'ёму дапамогі, які быў ім пад сілу. У прыватнасці, канцлер Германіі Олаф Шольц на мінулым тыдні запатрабаваў падлічыць і параўнаць аб'ёмы паставак Кіеву. «Пастаўкі зброі для Украіны, запланаваныя большасцю дзяржаў-удзельніц ЕС, занадта малыя», — мяркуе Шольц.

У публікацыі Financial Times гаворыцца, што заходняя ваенная і фінансавая дапамога Украіне ў апошнія месяцы скарацілася, што абмежавала магчымасці Кіева абараняцца ад нападаў Расіі і пачаць контрнаступальныя аперацыі. Гэта выклікала асцярогу, што гатоўнасць дапамагаць Украіне слабее пасля амаль двух гадоў вайны.

Аўдыт праводзіць Еўрапейская служба знешніх сувязей, якая мае намер прадставіць свае высновы перад самітам ЕС 1 лютага.

Па словах адной з крыніц Financial Times, падчас праверкі эксперты будуць абапірацца на матэрыялы, прадстаўленыя членамі еўрапейскага блока ў адказ на адпаведны запыт Бруселя. Субяседнік выдання адзначыў, што гэты запыт ужо сустрэў супраціўленне з боку некаторых краін, якія далі зразумець, што яны не хочуць даваць аўдытарам поўныя звесткі.

Цяперашні аўдыт праводзіцца ў перыяд, калі Брусель, а таксама Вашынгтон спрабуюць знайсці палітычны кансэнсус, які дазволіў бы ім падпісаць новыя пакеты дапамогі Кіеву на суму каля 110 мільярдаў долараў. 

У ЗША двухпартыйныя рознагалоссі да гэтага часу не дазваляюць прыняць новы пакет фінансавання Украіны ў памеры больш за 60 мільярдаў даляраў, на чым настойвае адміністрацыя прэзідэнта-дэмакрата Джо Байдэна, піша «Голас Амерыкі». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
3
Виктор/адказаць/
16.01.2024
Не вижу смысла им давать что то… понабивали карманы … все так надеялись а результата нет … как не жаль но уже мимо
0
Курт/адказаць/
16.01.2024
Каб правёў Эўразьвяз аўдыт з 1996 года па ўсім айчынным грантасмокам і адкрытым доступе зрабіў справаздачу з усімі прозвішчамі. Бо, для шмат каго гэта проста бізнэс і нічога асабістага, і для лукабздюха жаднай пагрозы.
0
толи ещё будет ай-ай-ай/адказаць/
17.01.2024
Тозік,в 2012 году Лебедько поднял вопрос об аудите западной помощи для белорусской оппозиции. НО ! Все быстро об этом забыли.
PS/ может быть спустя много лет исследователи диктатуры вспомнят и о Акте в поддержку демократии в Беларуси на 40 млн. долларов. И если не ошибаюсь это было 2 раза.И напишут о самых богатых белорусских "оппозиционерах".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031