Знайсці
16.01.2024 / 15:542РусŁacБел

Белстат назваў медыянны заробак за паўгоддзе

Медыянны заробак у Беларусі ў лістападзе 2023 года склаў 1499 рублёў 50 капеек «бруднымі» да выплаты падаходнага падатку.

«Чыстымі» медыянны заробак складае 1289,5 рубля.

Калі браць па сярэднім курсе даляра за другое паўгоддзе (3,1716), то «бруднымі» заробак складзе 427,8 даляра, а «чыстымі» — 406,5 даляра.

Медыянны заробак называецца два разы на год. Медыянны заробак — паказчык, які дзеліць усе заробкі на дзве роўныя часткі: палова работнікаў атрымліваюць больш за гэту суму, а другая палова менш гэтага значэння. Такім чынам медыянны заробак лепш адлюстроўвае сітуацыю з заробкам, чым лічбы сярэдняга заробку.

У лістападзе сярэдні заробак склаў 1975,6 рубля «бруднымі». 

Паводле звестак за май 2023 года, медыянны заробак «бруднымі» склаў 1401 рубель, або 1204,8 «чыстымі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
13
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
0
2
Апять папіццот не вышла/адказаць/
16.01.2024
Ну і ладно, главное - везде па-русскі всё! І нінада нам вашэва Пазняка, каторый продаст нас палякам! 
1
Мы родом из детства/адказаць/
16.01.2024
Верим Белстату!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031