Знайсці
11.01.2024 / 20:267РусŁacБел

Памятаеце карэспандэнта БТ, якому ў 2020-м плюнулі ў твар на пратэстах? Ён сцвярджае, што гэта яшчэ не ўсё

Аляксандр Харавец у 2020-м быў звычайным карэспандэнтам БТ. Цяпер ён кіраўнік Галоўнай дырэкцыі інтэрнэт-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі. Ён падзяліўся ўспамінамі пра сваю працу на пратэстах 2020 года.

Скрын відэа

У кастрычніку 2020-га ў часе запісу сюжэту адзін з удзельнікаў маршу плюнуў Хараўцу ў твар. Пазней гэтага чалавека затрымалі і склалі на яго тры пратаколы. На відэа, запісаным сілавікамі, мужчына папрасіў прабачэння ў карэспандэнта.

У праграме «Скажинемолчи» Харавец сказаў, што адразу прабачыў яму. Супрацоўнік БТ кажа, што ў момант, калі ўсё гэта адбылося, хацеў адказаць па-мужчынску, але не стаў паддавацца на правакацыю.

«Як толькі ў той дзень мы ўвайшлі ў натоўп, то адразу зразумелі, што нешта будзе. Таму што (гэтага няма ні на адным кадры, і ў нас гэта не зафіксавана) нас з аператарам адразу пачалі біць у натоўпе па нагах. Мы літаральна прайшлі яшчэ сто метраў, як адбыўся вось гэты плявок.

Я разумеў, што не маю права адрэагаваць так, як хочуць «неверагодныя». Таму што ў першую чаргу я падстаўлю сябе (чаго яны толькі і чакаюць). І адрэагаваў па-іншаму, так, як яны не чакалі. Потым яшчэ быў удар аператару ў твар. Затым праз нейкіх паўгадзіны нас аблілі фарбаю. А да гэтага нас заціснулі ў кола і пачалі, што называецца, збіваць. Пры гэтым аператару не давалі магчымасці падняць камеру, каб ён некага зафіксаваў», — сцвярджае Харавец.

Аляксандр Харавец. Скрын відэа BelarusOneTV / YouTube

Ён падзяліўся таксама, што на пратэсты яго ніхто не пасылаў. Гэта не было заданне ад рэдакцыі — ён праявіў уласную ініцыятыву. Прычыну патлумачыў наступным чынам:

«Магчыма, гэта будзе пафасна гучаць, але я тады адчуваў, што павінен быць там, на месцы падзей, і па-рэпарцёрску распавядаць усю праўду, што насамрэч робіцца ў цэнтры натоўпу.

Што там ёсць правакатары, і чаго хочуць на самой справе ўсе тыя беглыя, якія сёння хаваюцца за мяжою. Палітыка таго боку была мне вельмі не блізкай».

@nashaniva Хто плюнуў на пратэстах у твар прапагандысту БТ? #беларусь#навіны#нашаніва#минск#беларусьновости#беларусьчп#беларускіцікток♬ Sun - DVRKHOLD

Чытайце яшчэ:

Што за карэспандэнт БТ чапляецца да падлеткаў на нядзельных маршах?

Карэспандэнту БТ Хараўцу плюнулі ў твар ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
25
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
39
1
гоблен/адказаць/
11.01.2024
Плевок в лицо, как важная веха в построении карьеры. Кто-то продвигаецо по службе через постель, а кто-то вытирает лицо :)
12.01.2024
Срежиссированный сюжет.
0
Язэп/адказаць/
12.01.2024
бурундук из Ошмян, нічога дзіўнага, лукашысцкія спецслужбы і прапагандысты даўно і актыўна выкарыстоўваюць правакатараў з ліку сэксотаў альбо дробных крыминальнікаў каб дыскрэдытаваць апазіцыю, мірны пратэст альбо стварыць "законныя" падставы для ўжывання карнікамі гвалту.

Дробны крымінальнік "Навушнік" з невялікай групай падтрымкі на Плошчы-2010, які пачаў біць шкляныя дзверы палацу ураду. Прастытутка "Ламбада" пад час правакацыі з затрыманнем Сяргея Ціханоўскага ў Горадні 29.05.2020. Правакацыя дробнага крымінальніка супраць каардынатара ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандра Мілюка у Мастах 03.07.2020, з-за чаго апошняга затрымалі. Пакуль яшчэ нявысветлены правакатар з відэа камер назірання каля стэлы ўвечары 09.08.2020, які кінуў у натоўп пратэстоўцаў выбуховы пакет, толькі што атрыманы ім з рук АМАПаўца. І гэта толькі самыя вядомыя выпадкі праз тое, што іх атрымалась зняць на відэа.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031