Знайсці
04.01.2024 / 11:331РусŁacБел

Расійскія хакеры знаходзіліся ў сістэме аднаго з найбуйнейшых мабільных аператараў Украіны з мая 2023 года

Узлом прывёў да катастрафічных праблем і быў накіраваны на нанясенне псіхалагічнага ўдару і збор разведвальнай інфармацыі.

Начальнік упраўлення кібербяспекі Службы бяспекі Украіны Ілля Віцюк заявіў Reuters, што расійскія хакеры знаходзіліся ў сістэме мабільнага аператара «Кіеўстар» прынамсі з мая 2023 года. У снежні на «Кіеўстар» была ажыццёўлена магутная кібератака, у выніку якой дзясяткам мільёнаў украінцаў былі недаступныя мабільная сувязь і інтэрнэт, піша «Коммерсант».

«На гэты момант мы можам з упэўненасцю сказаць, што яны знаходзіліся ў сістэме як мінімум з мая 2023 года. Я не магу цяпер сказаць, з якога часу ў іх быў… поўны доступ. Імаверна, як мінімум з лістапада», — сказаў спадар Віцюк.

Па словах начальніка ўпраўлення кібербяспекі, узлом прывёў да катастрафічных праблем і быў накіраваны на нанясенне псіхалагічнага ўдару і збор разведвальнай інфармацыі. 

Супрацоўнік спецслужбы адзначыў, што расійскія хакеры знішчылі практычна ўсё, у тым ліку тысячы віртуальных сервераў і камп'ютараў. Паводле яго слоў, снежаньская атака на «Кіеўстар», імаверна, з'яўляецца першым прыкладам кібератакі, якая цалкам знішчыла ядро мабільнага аператара.

Спадар Віцюк сцвярджае, што хакеры спрабавалі трапіць у сістэму «Кіеўстара» яшчэ ў сакавіку. Ён заявіў, што ў лістападзе ў іх з'явіўся доступ да асабістай інфармацыі, месца знаходжання тэлефонаў карыстальнікаў аператара. З лістапада хакеры маглі перахопліваць СМС-паведамленні і, магчыма, красці Telegram-акаўнты, паведаміў супрацоўнік СБУ.

Прадстаўнік «Кіеўстара» заявіў агенцтву, што фактаў уцечкі персанальных даных кліентаў не выяўлена. СБУ дапамагла аператару за некалькі дзён аднавіць сістэмы і адбіць новыя кібератакі.

Начальнік упраўлення кібербяспекі падкрэсліў, што кібератака на «Кіеўстар» не аказала вялікага ўплыву на ўкраінскую армію, таму што ў ёй выкарыстоўваюцца іншыя алгарытмы і пратаколы.

Спадар Віцюк заявіў Reuters, што амаль упэўнены ў тым, што за кібератакай стаіць звязаная з Расіяй хакерская група Sandworm. Пры гэтым адказнасць за атаку ўзялі на сябе прадстаўнікі хакерскай групоўкі «Сонцапёк».

Спадар Віцюк сцвярджае, што год таму ў сістэму ўкраінскага мабільнага аператара — кампанію ён назваць адмовіўся — ужо пранікала Sandworm, але СБУ ўдалося вылічыць хакераў. Узоры шкоднага ПА, якое выкарыстоўвалася для атакі на «Кіеўстар», цяпер вывучае ўкраінская спецслужба.

12 снежня 2023 года адбыўся найбуйнейшы з лютага 2022-га збой у працы інфармацыйнай інфраструктуры Украіны, дзясяткам мільёнаў украінцаў былі недаступныя мабільная сувязь і інтэрнэт. Украінскія спецслужбы абвінавацілі Расію ў ажыццяўленні магутнай кібератакі на «Кіеўстар». Непаладкі закранулі працу банкаўскай сферы і шэрагу іншых крытычна важных галін. «Кіеўстар» заявіў, што хакеры ўзламалі сістэму абароны праз уліковы запіс супрацоўніка.

Чытайце таксама:

У ЗША хакеры выкралі ДНК-звесткі ўжо амаль 7 мільёнаў чалавек

Кітайскія хакеры выкралі 60 тысяч непублічных лістоў Дзярждэпа ЗША — Reuters

Следчыя Еўропы атрымаюць новы інструмент пошуку кіберзлачынцаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
10
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
26
2
Брайб/адказаць/
04.01.2024
Просто дали взятку и получили доступ
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера