Знайсці
03.01.2024 / 18:311РусŁacБел

«Верхні паверх — гэта неба, там анёлы, містэрыя, вешчуны». Наваполацкі майстар аднавіў старажытную батлейку

Майстар народных рамёстваў Андрэй Рэцікаў з Наваполацка аднавіў нацыянальную батлейку — народны лялечны тэатр, прыдуманы ў XVIII стагоддзі. Гэты тэатр ажывае толькі раз на год — на Каляды, піша выданне Gorod214.

Фота Кірыла Смалякова

Кіраўнік Народнага тэатра лялек «Капялюш» Наваполацкага цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры Андрэй Рэцікаў узнавіў адзін з відаў батлейкі, уключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Гэты тып лялечнага тэатра быў распаўсюджаны ў нашым рэгіёне ў XVIII-XIX стагоддзях. Пасля 1864 года ён быў забаронены, і ў сярэдзіне XX стагоддзя на тэрыторыі Беларусі не захавалася ніводнай арыгінальнай прылады.

Да аднаўлення ўнікальнага народнага тэатра непасрэдна датычны вядомы ў Наваполацку майстар Андрэй Рэцікаў, які працягвае паспяхова развіваць гэты від традыцыйнага мастацтва.

«Віцебскі жлоб» заснаваны на злучэнні статычных лялек, батлейкі і тэатра ценяў. Прамых еўрапейскіх аналагаў такой прылады не было. Назва «жлоб» паходзіць ад слова «яслі» (кармушка для хатніх жывёл), у якія, паводле евангельскага аповеду, Багародзіца як у калыску паклала нованароджанае немаўля Ісуса.

Тэатр лялек мае выгляд трохгаловай царквы з адной нішай, дзе знаходзяцца нерухомыя лялькі, і трыма з рухомымі дыскамі ды пляскатымі кардоннымі фігуркамі. Ад жару свечкі пласцінкі пачынаюць рухацца і адбіваць цені на экранах. Так разыгрываюцца сцэнкі на тэму Раства.

У прынагодным тэлесюжэце, знятым для тэлеканала «Мир 24», паказалі, як гэта адбываецца.

«У XVIII стагоддзі «Віцебскі жлоб» выклікаў у людзей культурны шок. Чатыры драўляныя пакоі, складзеныя ў выглядзе дома. У кожным — свой сюжэт, але ўсё на адну тэму», — тлумачыць карэспандэнт.

Андрэй Рэцікаў расказвае, як уладкаваны тэатр:

«Простая скрыня, зацягнутая паперай папяроснай або тканінай белай. Усё кружыцца, і фігуркі з'яўляюцца. На працягу 10 хвілін з'яўляецца шмат фігурак. Усё ідзе па коле. Гэта зачароўвае».

Батлейка не перакладаецца на іншыя мовы. Назва паходзіць ад слова «Батлеем» або «Віфлеем». Гэта лялечны тэатр з біблейскімі гісторыямі.

Андрэй Рэцікаў гаворыць:

«Гэта мадэль свету. Верхні паверх — неба, там анёлы, містэрыя, вешчуны. Ніжні паверх — гэта зямля. Унізе — цар Ірад, драма, збіццё немаўлятаў, смерць. Разыгрывалася сцэна Раства, містэрыі, пакланенне вешчуноў, пастушкі, спяваліся калядныя канты, псалмы. Паказвалася вельмі мала, літаральна два тыдні жыў тэатр. Гэтая батлейка — ценявая містэрыяльная, біблейская, гэта менавіта калядны цуд».

Чытайце таксама:

«Пакуль тут абсалютна дамінуе сегмент непалітычны». Да музейных выстаў ідэалогія пакуль не дабралася

Слядамі Усяслава Чарадзея, батлейка, драўляныя фігуркі. У Беларусі ёсць вельмі класныя месцы, якія варта наведаць узімку

У Італіі пабудавалі батлейку з 240 тон пяску

Улады гэтай еўрапейскай каталіцкай краіны хочуць караць школы, якія адмяняюць калядныя спектаклі і сімволіку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
а чего толстый такой?/адказаць/
03.01.2024
«Верхні паверх — гэта неба, там анёлы,...»

о, благодарю.. так ибуду думать теперь о соседях тех что сверху
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера