Знайсці
26.12.2023 / 16:235РусŁacБел

У Маладзечне звольнілі рэжысёра абласнога тэатра, які ставіў спектакль па Алексіевіч

У Мінскім абласным драматычным тэатры не працягнулі кантракта з мастацкім кіраўніком Валерыем Анісенкам. Сёння — яго апошні працоўны дзень. Пра гэта «Люстэрку» паведамілі чытачы.

Валерый Анісенка нарадзіўся ў 1944 годзе ў Талачыне. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў акцёрам у Віцебску ў Коласаўскім тэатры (1965-1967) і ў сталічным Купалаўскім (1969-1977).

Затым атрымаў рэжысёрскую адукацыю. Працаваў галоўным рэжысёрам Тэатра юнага гледача (1979-1980), Тэатра-студыі кінаакцёра (1980-1982), Беларускага радыё (1982-2000), дырэктарам — мастацкім кіраўніком Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (2000—2012), дырэктарам — мастацкім кіраўніком (2012—2014), затым проста мастацкім кіраўніком Коласаўскага тэатра (2014—2017). З 2017-га — у Маладзечне.

Паставіў дзясяткі спектакляў у тэатрах, а таксама больш за сотню радыёспектакляў. Сярод яго пастановак — «Чарнобыльская малітва» паводле аднайменнай кнігі Святланы Алексіевіч, якую Анісенка паставіў у РТБД. Гэтую пастаноўку знялі з рэпертуару ў 2021 годзе.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прэміі «За духоўнае адраджэнне». Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
23
0
Падмочым рэпутацыю /адказаць/
26.12.2023
каляда , а мы гэтым расейскім рэжысёрам такіх отзываў панапісваем, што іх нават у іх Расеі ставіць перастануць.
0
Алек. Ру/адказаць/
26.12.2023
Закалебалі , яны знойдуць розных паляковамакеіх, няфëдавых, тупых, бездарных, затое ажно да пятай кропкі адданых справе лукашызму І расеі.
0
Улад/адказаць/
26.12.2023
Вядомае імя! Валерый Анісенка шмат зрабіў для тэатра Беларусі. Жадаю гэтаму майстру здароўя.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера