Знайсці
25.12.2023 / 21:508РусŁacБел

МЗС Чэхіі: Калі Украіна ўпадзе, мы сутыкнёмся з РФ на нашых межах

Міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі заявіў, што галоўны выклік для Прагі ў тым, каб трымаць Расію як мага далей ад чэшскіх межаў і працягваць падтрымку Украіны, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на ČTK.

 Фото: Getty Images

«Калі Украіна ўпадзе, мы сутыкнёмся з Расіяй крыху бліжэй — літаральна на межах Еўрасаюза, вельмі блізка да Чэхіі, і мы не павінны гэтага дапусціць», — сказаў Ліпаўскі. 

Паводле яго слоў, дапамога Украіне — ваенная, гуманітарная, фінансавая, палітычная або маральная — на карысць і еўрапейскай бяспецы.

«Мы павінны памятаць, што ва Украіне мы стрымліваем імперскую экспансію Расіі, якая таксама точыць зубы на цэнтральнаеўрапейскі рэгіён, на краіны Балтыі», — дадаў ён.

Кіраўнік МЗС указаў, што стомленасць ад вайны, пра якую часта гавораць, праяўляецца па-рознаму, таму ён лічыць важным тлумачыць грамадскасці неабходнасць падтрымкі Украіны.

«Аднак, калі гэта праўда, што мы стаміліся ад уласнай бяспекі, то мы страчваем нашу свабоду і суверэнітэт», — сказаў міністр.

«Я рэгулярна кажу ўсім у Еўропе, што наш галоўны выклік — трымаць РФ як мага далей ад нашых межаў. Менавіта на гэта павінна быць накіравана наша палітыка. Дэбаты праходзяць няпроста, але мы бачым, што ў рэшце рэшт еўрапейскія краіны здольныя прыйсці да згоды», — адзначыў Ліпаўскі.

Міністр таксама заявіў, што Украіна і Малдова дэманструюць высокую матывацыю і намаганні, каб наблізіцца да ЕС, і Прага павінна дапамагчы ім у гэтым.

«Наша дапамога не матываваная чыстым альтруізмам і тым, што гэта добра. У нашых уласных інтарэсах дапамагчы гэтым краінам наблізіцца да нас як мага бліжэй, таму што імперыялістычная палітыка Масквы зноў скрыгоча на іх зубамі», — дадаў Ліпаўскі.

Чытайце таксама:

Лукашэнка назваў Жазэпа Барэля дурнем, які не мае дачынення да палітыкі

Пуцін вырашыў весці вайну да поўнай перамогі — Барэль

Рада ЕС вырашыла пачаць перамовы з Украінай і Малдовай аб уступленні ў Еўрасаюз

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
2
Непонятно же.../адказаць/
25.12.2023
Так было же До победы на поле боя? А щас жым-жым?
2
гоблее/адказаць/
25.12.2023
Ну вы и иксперт аднако, ок)) оговорка, делов-то, а вы уж и торжествуете :) про *иксперта* радостно завизжали)) вон, Дима выше *жэвёт*, вы и его поправьте 🤦 короч, Россия вперёд! 😎
2
гоблен/адказаць/
26.12.2023
Ну вы и иксперт аднако, да ладно?)) Только в уничтожении собственных граждан? А где ВКЛ? Прррально, пониже спины! А где, простите, Нижний? Прррально, там же! Поправьте мну ещё, рыдаю))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031