Знайсці
21.12.2023 / 00:025РусŁacБел

Венесуэльскія ўлады дамовіліся з ЗША і выпусцілі палітзняволеных

Венесуэла і ЗША дамовіліся паміж сабой і вызвалілі са сваіх турмаў раней зняволеных асоб. 

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура. Фота: Carlos Becerra/Getty Images

Як паведамілі ў Белым доме, венесуэльскія ўлады адпусцілі дзесяць грамадзян ЗША, якія вернуцца дадому. Таксама амерыканскаму боку выдадзены амерыканец, які ўцёк ад правасуддзя на радзіме — Леанард Фрэнсіс. Акрамя таго, вызваленыя 20 венесуэльскіх палітвязняў.

«Мы забяспечваем выкананне венесуэльскім рэжымам сваіх абавязацельстваў. Яны абвясцілі аб дарожнай карце выбараў, узгодненай апазіцыйнымі партыямі, для канкурэнтных прэзідэнцкіх выбараў у 2024 годзе. Гэта пазітыўны і важны крок наперад. А сёння вызваляюць дваццаць палітвязняў, акрамя пяцярых, вызваленых раней. Мы працягнем уважліва сачыць за гэтым і пры неабходнасці прымем адпаведныя меры. Мы падтрымліваем дэмакратыю ў Венесуэле і спадзяванні венесуэльскага народа», — заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

У адказ ЗША вызвалілі бізнэсоўца Алекса Сааба, які вёў бізнэс з урадам Венесуэлы. Ён абвінавачваўся ў адмыванні грошай. У 2020 годзе яго затрымалі ў Каба-Вэрдэ і экстрадавалі ў ЗША. Урад Вэнэсуэлы сцвярджаў, што ў гэтага чалавека ёсць дыпламатычны статус, і выступаў за яго вызваленне.

Раней ЗША часткова аслабілі накладзеныя на Венесуэлу санкцыі пасля таго, як Нікалас Мадура і апазіцыя дамовіліся аб правядзенні канкурэнтных выбараў.

Чытайце таксама:

Вайны не будзе. Венесуэла і Гаяна дамовіліся не звяртацца да сілавога вырашэння канфлікту

«Лукашэнка можа пачаць расстрэльваць». Аналітык ацаніў, што будзе, калі зняць санкцыі

Каб ізаляваць Пуціна на сусветнай арэне, ЗША пайшлі на перамовы нават з Венесуэлай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
19
Пытанне /адказаць/
21.12.2023
Света з Вячоркам і Кавалеўскім толькі што з ЗША прыехалі. Аб чым дамовіліся? Каго з беларускіх палітвязняў чакаць на волі?
1
Святлана/адказаць/
21.12.2023
Пытанне , яны вось цябе не спыталі. Мусіць ты самы разумны...ці з языком у 10 метраў. З канапы заўсёды добра радзіць. І яна не Света для цябе.
1
Пятрусь /адказаць/
21.12.2023
Так вчераж Гайану присоединили..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031