Знайсці
15.12.2023 / 17:355РусŁacБел

У Бабруйску зносяць будынак са знакамітай мазаікай. Петыцыя не дапамагла

У Бабруйску прыступілі да зносу старога корпуса бальніцы, які ўпрыгожвала мазаіка беларускага мастака Сямёна Абрамава. Нягледзячы на пратэсты гараджан, якія хацелі выратаваць культурную спадчыну, твор мастацтва ўсё адно пайшоў пад знос.

Скрыншот з відэа

Каментары з гэтай нагоды ў сацсетках поўныя шкадавання і абурэння. Стваральнік мазаікі таксама шкадуе аб страце гэтага твора мастацтва. Але ён прызнае, што захаваць працу — зняць яе, перанесці ў іншае месца — было б вельмі дорага.

Калі з'явілася навіна пра знос корпуса, беларусы стварылі петыцыю, каб спыніць знішчэнне мазаікі. У петыцыі прапаноўвалі перанесці мазаічнае палатно на іншае месца або ў музейныя фонды.

«Беларускае заканадаўства не прадугледжвае знішчэння твораў мастацтва, бо гэта па прамым вызначэнні з'яўляецца варварствам. Варварству не месца ў Бабруйску!» — пісалі стваральнікі петыцыі.

Міністэрства культуры дало на петыцыю адказ, у якім сказала, што «Палажэннем аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва… не рэгулюе пытання аб дэмантажы твораў мастацтва».

Ведамства накіравала ліст мясцовым органам улады, у чыю кампетэнцыю ўваходзяць рашэнні па рэканструкцыі гэтага твора мастацтва. І яны рашэнне прынялі.

Чытайце таксама:

Старшыня Саюза мастакоў расказаў, колькі творцаў з'ехала і чаму не зрабілі выставы пра падзеі 2020 года

У Наваполацку склалі першы каталог гарадскіх мазаік ФОТА

У Мінску разгадалі таямніцу знакамітай мазаікі. Вы ніколі не здагадаецеся, адкуль ідуць сляды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
17
15.12.2023
Nihai usiu Krainu Zruinuiuc !
0
Лёва/адказаць/
15.12.2023
Это холуи при кабинетах , им плевать на народ и его достояние. Им лишь бы снести и на его месте квадратные метры построить, чтоб продать их втридорога
0
бабруйчанін /адказаць/
15.12.2023
Нажаль і ні толькі у Бабруйску паусюль апошнія 30 год кіруюць людзі якія ні радзілісь у гарадах селах дзе кіруюць У Бабруйску кіруюць сама больш 4- 5 год..і . І кожны пасля пакідае нейкі " кітч" то мемордоску то могілкі на плошче то яшче саудєпаускарєвалюцыйны кітч
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера