Знайсці
14.12.2023 / 11:041РусŁacБел

Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў да Алімпіяды пяцярых беларусаў

Але імёны не называюцца.

Фота: Michel Euler / AP

Міжнародны алімпійскі камітэт апублікаваў інфармацыю адносна дапушчаных на Алімпійскія Гульні 2024 года ў Парыжы нейтральных спартсменаў з Беларусі і Расіі.

Цяпер такіх атлетаў пяць, тады як раней паведамлялася, што на АГ паедуць трое беларусаў, піша «Спутнік».

«Сярод 4600 спартоўцаў, якія на гэты момант прайшлі кваліфікацыю, ёсць 11 індывідуальных нейтральных спартоўцаў (пяць з беларускім пашпартам, шэсць — з расійскім)», — гаворыцца ў паведамленні МАК.

Пры гэтым у арганізацыі не ўдакладняюць, у якіх менавіта відах спорту беларусы будуць прадстаўляць нашу краіну.

Таксама працягваюцца кваліфікацыйныя спаборніцтвы, на якіх можна заваяваць пропуск на Алімпіяду.

У пятніцу 8 снежня Міжнародны алімпійскі камітэт праінфармаваў, што атлеты з Беларусі і Расіі дапушчаныя да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года, якія пройдуць у Парыжы. У Францыю змогуць прыехаць спартсмены, якія кваліфікаваліся ў сваіх відах спорту, выступаць яны будуць у нейтральным статусе. Акрамя таго, МАК прадугледзеў яшчэ некалькі ўмоў, у тым ліку забарону на дэманстрацыю дзяржаўнай сімволікі Беларусі і РФ і наведванне гульняў іх дзяржаўнымі чыноўнікамі.

XXXIII Алімпійскія Гульні 2024 года запланаваны ў Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня.

Чытайце таксама:

МАК дапусціў беларускіх і расійскіх спартоўцаў да Алімпіяды-2024

Лёгкаатлетаў з Беларусі і Расіі на Алімпіядзе не будзе — прэзідэнт World Athletics

Яшчэ трое беларусаў атрымалі нейтральны статус для міжнародных спаборніцтваў для далейшага ўдзелу ў Алімпіядзе

НАК вітаў допуск да Алімпіяды, але назваў яго ўмовы дыскрымінацыйнымі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
14.12.2023
idyioty....nikoga ni dapuskac !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930