Знайсці
14.12.2023 / 10:531РусŁacБел

У Барысаве легкавік замінаў вывазу смецця. Камунальнік вырашыў адпомсціць позна ноччу

Як вядома, помста — гэта страва, якую падаюць халоднай.

Інцыдэнт здарыўся каля аднаго з дамоў па вуліцы Нармандыі-Нёман. У міліцыю патэлефанаваў мужчына і расказаў, што ноччу яго аўтамабіль пашкодзілі. Невядомы вострым прадметам пракалоў два колы, паведамляе абласная міліцыя.

Падчас аператыўных мерапрыемстваў супрацоўнікі крымінальнага вышуку вылічылі вандала. Ім аказаўся 60-гадовы работнік камунальнай службы.

Мужчына растлумачыў, што яго раззлавала, што жыхары дома пастаянна паркуюць свае аўтамабілі каля пад'езда, і кантэйнер са смеццем вывезці немагчыма.

На злачынства ён пайшоў уначы, узяўшы з сабой цвік.

Адметна, што акт помсты трапіў на відэакамеры.

Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства). Санкцыя артыкула прадугледжвае да трох гадоў калоніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2
14.12.2023
Idyiot.....Treba byla zajavu u milicyiu zrabic.....Geta Samasud !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера