Знайсці
12.12.2023 / 23:321РусŁacБел

На БТ расказалі сваю версію, чаму затрымалі магілёўца, які вярнуўся з-за мяжы

Нядаўна праваабаронцы паведамлялі пра Аляксандра Кулікова, якога затрымалі пасля вяртання ў Беларусь і асудзілі. У эфіры БТ цяпер расказалі, у чым падазраюць мужчыну.

Аляксандр Кулікоў. Скрын відэа БТ

Аляксандру Кулікову 53 гады. Ён з Магілёва, працаваў там начальнікам аховы з 2002 года. Год таму мужчыну затрымалі за, як ён кажа ў сюжэце, размяшчэнне неанацысцкай сімволікі ў «Аднакласніках».

Пазней, апавядае Кулікоў, ён выехаў у Польшчу, там запісаўся ў Полк Каліноўскага. Узяў пазыўны «Ленакс» у гонар баксёра Ленакса Льюіса.

Паказалі кадры яго затрымання па вяртанні з Варшавы. Мужчына там расказвае, што прыехаў у Беларусь, бо трэба было павырашаць пытанні, ды і ўвогуле цягнула дадому.

Кадры допыту па вяртанні з Варшавы. Скрын відэа БТ

У сюжэце сцвярджаецца, што Аляксандр цяпер пад следствам па падазрэнні ў найміцтве і ўдзеле ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі.

Раней MAYDAY.TEAM паведамляла, што Аляксандр пакінуў Беларусь у маі 2023 года, пасля завядзення на яго крымінальнай справы за каментары ў адным з чатаў, прызнаных сілавікамі «экстрэмісцкім».

Перад гэтым, 6 красавіка, на Кулікова склалі адміністрацыйны пратакол па арт.19.11 КаАП і прысудзілі адміністрацыйны арышт.

Калі Кулікоў быў за мяжой, яму, як расказвалі праваабаронцам, патэлефанавала састарэлая маці, якая паведаміла, што ёй тэлефанаваў следчы і пагражаў вышукам сына.

Было абяцана, што калі Кулікоў вернецца, то яму будзе абраная мера пакарання, не звязаная з пазбаўленнем волі.

Праз нейкі час Кулікоў вырашыў вярнуцца ў Беларусь і быў затрыманы. На сувязь ён перастаў выходзіць падчас перасячэння мяжы.

На яго склалі яшчэ адзін пратакол аб адміністрацыйным парушэнні (арт. 19.11 КаАП) і завялі крымінальную справу за абразу Аляксандра Лукашэнкі і паклёп на яго, як паведамлялі праваабаронцы.

Суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў магілёўца вінаватым і асудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі з накіраваннем у калонію ва ўмовах агульнага рэжыму.

Выглядае, што цяпер Кулікова будуць судзіць і па іншай крымінальнай справе, звязанай з абвінавачаннем ва ўдзеле ў Палку Каліноўскага.

Чытайце таксама:

У Наваполацку асудзілі пратэстанцкага пастара і служыцеля царквы

У Магілёве затрымалі Алеся Сабалеўскага

У Чэрвені затрымалі не менш за трох чалавек

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
40
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
6
Абуральна
35
11
mikola/адказаць/
12.12.2023
Hvory czalavek ? Jak taki HVORY-_GLUPY mog nekudy *zapisacca* ? Sjadzeu by daleu u *dzjarme* !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031