Знайсці
09.12.2023 / 03:138РусŁacБел

У цэнтры Мінска загарэўся бар, людзі ў паніцы выбягалі на вуліцу

Пажар у бары Maslow6, што на вуліцы Інтэрнацыянальная, 25а ў Мінску, здарыўся ўначы 9 снежня.

Скрын відэа з сацсетак

У бары ў той момант выносілі нешта падобнае да торта з феерверкам, пасля чаго пачаўся пажар. Успыхнула ялінка.

Скрын відэа з сацсетак

Людзі сталі выбягаць з бара, адзін з афіцыянтаў узяў вогнетушыцель.

«На вуліцу, дзяўчаты, на вуліцу!» — чуваць, як крычаць людзі ў відэа, што публікуюць наведнікі бара.

Пажар праз пэўны час патушылі.

Дапоўнена. Раніцай прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пракаментавала сітуацыю: 

«З-за парушэння правілаў выкарыстання піратэхнічнага вырабу, ноччу ў зале рэстарана загарэлася ялінка. У гэты момант унутры знаходзіліся каля 30 чалавек — выйшлі самастойна. Па словах работнікаў гарэнне спынілася менш чым праз хвіліну, у МНС пра пажар не паведамлялі. У выніку агнём закураны столь і прадметы інтэр'еру», — гаворыцца ў паведамленні МНС.

Пацярпелых пра пажары няма.

Чытайце таксама:

Стала вядома афіцыйная версія, чаму закрыўся бар «Тяні-толкай» у Мінску

На пажары ў Бабруйску загінулі 86-гадовая жанчына і 18 яе катоў

Загарэўся падземны рэзервуар для нафты ў Полацкім раёне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
6
Ого
9
Сумна
6
Абуральна
3
0
Улад/адказаць/
09.12.2023
Мне падавалася, што пасля некалькіх трагедый ў барах, кафэ и клубах, гэтыя феерверкі пад забаронай. Тым больш, калі у памяшканні стаяць ялінкі, вісяць розныя гірлянды, папяровыя сняжынкі, і падзяецца дзед "барада з ваты" ...  
2
бабруйчанін/адказаць/
09.12.2023
Індзейцы яны і у Штатах індзейцы
09.12.2023
Padpalili voragi *usjago pryvatnaga*............
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930