Знайсці
08.12.2023 / 17:11РусŁacБел

Палітвязнямі прызналі яшчэ 11 чалавек

8 снежня праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сённяшні дзень з'яўляюцца палітвязнямі, складае 1484 чалавекі.

Імёны і прозвішчы новых палітвязняў — Уладзімір Раманоўскі, Дзмітрый Пашын, Наталля Маркушэнка, Вадзім Гусеў, Алег Кекух, Яўген Шулюк, Кацярына Джыг, Валерый Тацын, Аляксандр Смірноў, Ігар Неміровіч, Аляксандр Кандрацьеў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на дадзены момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1484 чалавекі. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце, а нават часам і змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

Затрымалі стваральнікаў сэрвісу Пісьмо.бел па адпраўцы лістоў у турмы

Сілавікі апублікавалі фота Насты Лойкі ў калоніі

У Светлагорску затрымалі былых супрацоўнікаў тэлеканала «Ранак» 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930