Знайсці
08.12.2023 / 13:442РусŁacБел

Аляксей Талай стаў ганаровым сябрам Беларускага Чырвонага Крыжа

«Гэты год стаў асабліва прадуктыўным у сумеснай абароне правоў дзяцей з Украіны і з Данбаса нашым фондам і БЧК!» — напісаў паралімпіец Аляксей Талай, які апякуецца над дзецьмі, вывезенымі ў Беларусь з Данбаса, у сваім інстаграме.

Аляксей Талай. Фота з яго інстаграма

Талай лічыць, што пазіцыя Лукашэнкі «жыць і працаваць толькі ў інтарэсах сваёй Радзімы і не скакаць пад дудку чужынцаў сугучная і грамадскім арганізацыям і простым людзям».

Ён мяркуе, што няма нічога кепскага ў тым, што афіцыйны Мінск выключылі з Міжнароднай арганізацыі Чырвонага Крыжа менавіта таму, што Беларусь адмовілася здымаць з пасады генеральнага сакратара Дзмітрыя Шаўцова.

«Ну, а мы працуем у ранейшым рэжыме і далей. Мы, дэмакратычная рэспубліка і не «сартуем» дзяцей па колеры скуры, вызнанні рэлігіі і геаграфіі пражывання ў адрозненне ад заходніх (не) партнёраў. Мы не гандлюем праўдай і не здраджваем братам і сёстрам!», — рэзюмаваў ён.

1 снежня Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца паведаміла, што сяброўства ў ёй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа прыпынена. Гэта звязана з невыкананнем беларускай арганізацыяй патрабавання да 30 лістапада вызваліць ад пасады кіраўніка арганізацыі Дзмітрыя Шаўцова, які наведваў Данбас.

Чытайце таксама:

«Каб дагадзіць беларускай апазіцыі». Дзмітрый Шаўцоў абурыўся, што рашэнне па беларускім Чырвоным Крыжы апублікавалі па-беларуску

Міжнародны Чырвоны Крыж прыпыніў сяброўства беларускага таварыства

Пад Барысавам пачалі ствараць дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр Аляксея Талая

У Беларусі ўкраінскіх дзяцей вучаць: «Тут ты паслужыш вялікай Расіі»

Талай зноў прывёз у Беларусь дзяцей з Данбаса

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
08.12.2023
Не хватает z свастики
0
Янка/адказаць/
08.12.2023
Выкарыстанне абароненай міжнародным заканадаўствам эмблемы Чырвонага Крыжу арганізацыяй, якая не ўваходзіць ў Міжнарожны рух Чырвонага Крыжу і Чывонага паўмесяца (апрача фірмы Johnson & Johnson), з'яўляецца пірацтвам. Таму хутка змяняйце на Z
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829