Знайсці
07.12.2023 / 22:501РусŁacБел

У Светлагорску затрымалі былых супрацоўнікаў тэлеканала «Ранак» 

На сваёй старонцы ў Facebook Андрэй Ліпскі, адзін з былых супрацоўнікаў канала, паведаміў, што сёння зноў прайшла хваля допытаў і затрыманняў яго калегаў, заўважыла «Гомельская вясна».

Дагэтуль не выходзяць на сувязь Людміла Андэнка (карэспандэнтка) і Юлія Даўлетава (былая галоўная рэдактарка), таксама няма сувязі з дырэктаркай Аленай Шчэрбін.

Стала вядома, што дваіх жанчын затрымалі ў межах крымінальнай справы па арт. 361-1 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Цяпер яны знаходзяцца ў ІЧУ Жлобіна.

Раней, 11 чэрвеня, у Светлагорску былі затрыманыя восем супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак». Сапраўднай прычынай для затрымання мог стаць сюжэт пра выбух на Светлагорскім ЦКК, у якім загінула тры чалавекі.

У верасні тэлеканал прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Чытайце таксама:

«Яшчэ адзін крок — і яго жыццё магло пайсці пад адхон». Прапагандысты знялі на фоне адчыненай камеры хлопца, які нібыта «прыйшоў з павіннай»

У анкахворага палітвязня прагрэсуе хвароба, турэмная хіміятэрапія не дапамагае 

Штрафам за «экстрэмізм» пакаралі яшчэ аднаго мёрскага медыка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Жорж Стоматолог/адказаць/
07.12.2023
Я понимаю, что никто не читает, но все же. 
"Содействие экстремистской деятельности" - 361-4 (не 361-1 как написано). Если так, то вероятно за донаты.
Если все же 361-1, то это "Создание экстремистского формирования либо участие в нем"

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031